Акцыя “Спякота”

Вельмі дарэчы ў гарачыя дзянькі, калі тэмпература на тэрмометрах ўзнімалася вышэй за 30 градусаў, была акцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якая так і называлася “Спякота”.
Валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дар’я Жох і Анастасія Панчук, разам з кіраўніком Любоўю Максімаўнай Седляр выйшлі на цэнтральную вуліцу горада, каб прапанаваць прахожым наталіць смагу халаднаватай вадой. Размясціліся валанцёры ў цяньку ля раённай паліклінікі. Месца гэтае было абрана не выпадкова. Калі ўлічыць, што многія прыязджаюць ў бальніцу з вёсак раёна, а шлях ад вакзала да паліклінікі няблізкі, шклянка вадзіцы ў гарачы дзень для іх – гэта, можна сказаць, выратаванне. А таму папіўшы, многія гаварылі Чырвонаму Крыжу дзякуй за клопат аб людзях.
— Добрую справу вы робіце, — адзначыў, наталіўшы смагу, маларытчанін Уладзімір, які ра­зам з намі, журналістамі, доўгі час назіраў, як дзяўчынкі-валанцёры налівалі з бутэлек у шклянкі ваду і прапаноўвалі яе прахожым. – Калі бачыш такую бескарыслівую дабрыню, і самому нешта добрае рабіць хочацца.
І самае важнае, што на такіх справах выхоўваецца моладзь. Валанцёры з ранніх гадоў засвойваюць, што трэба іншым дапамагаць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: валанцёры Чырвонага Крыжа раздаюць прахожым ваду.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано Гч № 60 от 9.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


у нас chemtest.com.ua

best-products.reviews

apach.com.ua/shop/category/elektromehanicheskoe-oborudovanie/miksery-ruchnye