У “Брыгаду” — на працу і адпачынак

Чым заняцца падчас летніх канікулаў? Такое пытанне не ўзнікае ў вучняў Маларыцкай раённай гімназіі. Пры жаданні можна і адпачыць, і папрацаваць, зарабіўшы грошы на ўласныя патрэбы, ва ўстанове адукацыі. Для гэтага ў жніўні Маларыцкая раённая гімназія традыцыйна запрашае сваіх вучняў, якія скончылі 10 класаў, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Брыгада”. Другі год яго ўзначальвае Алена  Сезік, настаўніца англійскай мовы.

— Наша лагерная змена, — гаворыць Алена Леанідаўна, — у першую чаргу скіравана на развіццё асобы вучня праз уключэнне яго ў розныя віды развіццёвай дзейнасці. У нас запланавана некалькі відаў іх, напрыклад, працоўная, адукацыйная, аздараўленчая, культурна-забаўляльная, грамадзянска-патрыятычная, прафілактычная.
У “Брыгадзе” старшакласнікі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі гімназіі (догляд за зялёнымі насаджэннямі, паліў кветак, абрэзка кустоўя, фарміраванне кроны маладых дрэў, абрэзка сухіх галін і інш.), уборкай памяшканняў установы адукацыі, доглядам пакаёвых раслін, фітадызайнам, а таксама дызайнерскімі работамі: афармленнем стэндаў, мастацкіх міні-галерэй… Усё гэта, безумоўна, паспрыяе замацаванню станоўчай матывацыі ў вучняў да працоўных дзеянняў, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця.
У вольны ад працы час выхаванцы лагернай змены ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, скіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
— Лагерная змена сапраўды запамінальная, — расказвае Аляксандр Краўчанка. – Сумаваць няма калі. Кожны дзень насычаны не толькі працоўнай дзейнасцю, але і рознымі мерапрыемствамі: спартыўнымі спаборніцтвамі, эстафетамі, гульнямі на свежым паветры, паходамі, экскурсіямі, паездкамі, конкурсамі, віктарынамі, сустрэчамі з цікавымі людзьмі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: тыя, хто працуе і адпачывае ў “Брыгадзе”, са сваімі педагогамі з Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.
Опубликовано ГЧ № 60 от 9.08.17 г.

 

 

Добавить комментарий


автоматический полив киев

profshina.kiev.ua

www.youtube.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!