Увекавечаная памяць абаронцаў Маларыты

У Маларыце ёсць некалькі вуліц, якія названы ў гонар тых, хто змагаўся на нашай зямлі і вызваляў яе ад захопнікаў. 

У іх ліку – вуліца імя камісара Івана Сцяпанавіча Ткачэнкі, намесніка камандзіра 75-й стралковай дывізіі, актыўнага абаронцы Маларыцкага раёна ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
Яна размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы горада, ад вуліцы Леніна да вуліцы Маякоўскага, мае працягласць 575 метраў. Раней называлася Беластоцкай, але ў 1966г. для ўвекавечвання памяці І.С. Ткачэнкі была перайменавана ў яго гонар.
З падзеямі Другой сусветнай вайны звязана назва вуліцы ў гонар генерал-маёра Сямёна Іванавіча Нядзвігіна, камандзіра 75-й стралковай дывізіі. Пад яго камандаваннем дывізія ў першыя дні вайны стрымлівала націск нямецка-фашысцкіх акупантаў на подступах да Маларыты. Вуліца знаходзіцца ў мікрараёне “Лазкі” райцэнтра, мае працягласць 150 метраў, сённяшнюю назву атрымала ў 1980г.
Нядаўна на вуліцах імя І. Ткачэнкі і С. Нядзвігіна былі размешчаны інфармацыйныя таблічкі для ўвекавечвання іх памяці. На інфармацыйных таблічках размешчаны фотаздымкі Івана Сцяпанавіча і Сямёна Іванавіча, пазначаны іх гады жыцця, пасады, якія займалі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Такая ж інфармацыйная таблічка з’явілася і ў Макранах, дзе адна з вуліц носіць імя Аляксандра Апалосавіча Люціна, капітана, памочніка начальніка 1-га аддзялення штаба 75-й стралковай дывізіі, які ўдзельнічаў у баях на Маларытчыне.
Між іншым, інфармацыйныя таблічкі былі зроблены на сродкі родных воінаў 75-й стралковай дывізіі, якія нядаўна пабывалі на Маларытчыне. Адным з ініцыятараў гэтай акцыі стаў Глеб Валер’евіч Цукалаў, унук камандзіра ўзвода 115-га стралковага палка малодшага лейтэнанта Ігната Раманавіча Цукалава, які загінуў без звестак у перыяд з 22 па 26 чэрвеня 1941г.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: інфармацыйныя таблічкі на вуліцах імя І.С. Ткачэнкі і С.І. Нядзвігіна.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 60 от 9.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


best-cooler.reviews/

www.pills24.com.ua/

там