«Прытрымліваемся законаў дарог»
Нядаўна супрацоўнікі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі з акцыяй “Прытрымліваемся законаў дарог” пабывалі ў гасцях у дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Равеснік».
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са сродкамі абароны, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі. Выхаванцам лагера выпала магчымасць патрымаць у руках зброю, паспрабаваць апрануць процівагаз, шлем і бронежылет. Супрацоўнікі ДАІ прадэманстравалі розныя прыёмы абароны, якія вельмі захапілі дзяцей.
У час сустрэчы былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў. Лепшым юным мастакам ўручаны прызы.
Павел КАНАНОВІЧ.
Фота аўтара.
Опубликовано ГЧ № 60 от 9.08.17 г.