Ганаровы дыплом – ферме “Дарапеевічы”

У мінулы аўторак СВК “Дарапеевічы” наведала шмат гасцей. Старшыня Маларыцкага райвыканкама Мікалай Шум, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Буткевіч, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, выканаўчы дырэктар абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай Казак і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў прыехалі ў калектыў сельгаспрадпрыемства з прыемнай місіяй – павіншаваць жывёлаводаў з перамогай у абласным спаборніцтве, якое ўжо другі год праводзяць сумесна абласное аб’яднанне прафсаюзаў, аграпрамысловы саюз і абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

У групе малочнатаварных ферм з надоем больш за 7 тысяч кілаграмаў малака жывёлаводы фермы “Дарапеевічы” занялі першае месца ў вобласці.
— Добрыя вынікі ў вытворчасці малака, якія ўтрымлівае на працягу апошніх гадоў Брэсцкая вобласць у рэспубліцы, — адзначаў, звяртаючыся да жывёлаводаў гаспадаркі, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Буткевіч, — складаюцца з вынікаў работы 236 сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Ваша прадпрыемства сваёй стабільнай работай уносіць вельмі важкі ўклад у гэтыя поспехі. Паказчыкі СВК “Дарапеевічы” ў малочнай галіне Сяргей Канстанцінавіч назваў сапраўды еўрапейскімі. І адзначыў, што ў добрым выніку заслуга ўсяго калектыву сельгаспрадпрыемства. Жывёлаводы, падкрэсліў ён, знаходзяцца ў канцы ланцужка, дзе праца ўсіх іншых работнікаў матэрыялізуецца ў канчатковы вынік. Але і ўстойлівая кармавая база, і спраўная тэхніка, і планавы падлік з унясеннем неабходных карэктыў, і правільна арганізаваная работа ўсіх спецыялістаў і работнікаў – усё гэта працуе на поспех.  Ганаровы дыплом за высокія паказчыкі ў вытворчасці малака і сертыфікаты на грашовыя прэміі, якія былі ўручаны галоўнаму заатэхніку Раісе Козел, сталі падзякай для ўсяго калектыву сельгаспрадпрыемства, і ў першую чаргу калектыву жывёлаводаў фермы “Дарапеевічы” за стараннасць у працы, адказнасць і працавітасць.

Віншуючы калектыў, і старшыня абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, і выканаўчы дырэктар абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай Казак, гаварылі аб ролі ў поспехах гаспадаркі яе старшыні Васіля Фядосавіча Юхімука. Менавіта ён па выніках мінулага года прызнаны ў вобласці лепшым кіраўніком сельгаспрадпрыемства. СВК “Дарапеевічы”, як падкрэслівалася ў выступленнях, з’яўляецца ўзорам гаспадарскіх адносін да зямлі.
Шчырыя словы падзякі выказаў калектыву СВК “Дарапеевічы” і старшыня Маларыцкага райвыканкама Мікалай Шум. Ён адзначыў, што ў сельгаспрадпрыемства ёсць вынікі, перспектывы і магчымасці для развіцця і росту.
Выказваючы словы падзякі гасцям за тое, што вынікі работы ўсяго калектыву не застаюцца без увагі, старшыня СВК “Дарапеевічы” Васіль Юхімук заўважыў, што галоўнае ў высокіх паказчыках работы тое, што за імі стаіць эканоміка сельгаспрадпрыемства, паляпшэнне ўмоў работы і жыцця людзей.
Святлана МАКСІМУК.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 61 от 12.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


купить свадебное платье

туры на Кипр

читать далее