Падарункі ад прафсаюза

Штогод прафсаюзы актыўна падтрымліваюць удзельнікаў жніва. Вось і сёлета старшыня абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук прыехаў у раён, каб уручыць памятныя сувеніры і падарункі тым, хто сумленна працуе на хлебнай ніве і клапоціцца аб тым, каб хутка сабраць ураджай.

Сямейны экіпаж Віктара Пятровіча і Дзмітрыя Рабчынскіх, можна сказаць, з першых дзён уборкі трапіў на Дошку гонару лепшых на жніве, якая рэгулярна публікавалася на старонках раённай газеты. У сваёй гаспадарцы гэтыя камбайнеры таксама ўвесь час былі ў ліку лідараў. Цяпер, калі жніво для механізатараў СВК “Дарапеевічы” ужо ў мінулым, гэты экіпаж, як і іншыя, а ўсяго на ўборцы ўраджаю ў гаспадарцы было задзейнічана пяць камбайнаў, мы сустрэлі на мехдвары. Менавіта сюды, каб аддзячыць хлебаробам за іх працу, прыехалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, старшыня Маларыцкага райвыканкама Мікалай Шум, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў і старшыня СВК “Дарапеевічы” Васіль Юхімук. Бацька і сын Рабчынскія атрымалі за сваю працавітасць падарункі ад абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК. А вось для таго, каб аддзячыць за добрую працу на жніве вадзіцелю ААТ “Чырвоны партызан” Сцяпану Гаркаўчуку, давялося ехаць на поле. Кожны год гэты старанны вадзіцель ў ліку лепшых на адвозцы зерня. Летась, як расказвае старшыня сельгаспрадпрыемства Сяргей Сцепанюк, Сцяпан Сцяпанавіч перавёз з поля на ток больш за 2 тыс. тон збожжа. Сёлета на рахунку вадзіцеля ўжо больш за 1 тыс. тон перавезенага зерня. А таму падарункі, якія ён атрымліваў ад прафсаюза, былі сапраўды заслужаныя. Заслужыў падзяку і механізатар ААТ “Чырвоны партызан” Яўген Алесяюк. Ён сумленна працаваў і працуе на падрыхтоўцы глебы. Стараецца дзеля таго, каб гаспадарка магла атрымаць на тым участку, які яму даручаны, добры ўраджай, а яшчэ дзеля таго, каб быць апорай для сваёй мнагадзетнай сям’і, ў якой гадуецца трое дзяцей. А адданых справе працаўнікоў прафсаюзы ўвагай не абмінаюць.

Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКАХ: у час уручэння падарункаў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 61 от 12.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


здесь

look designedby3d.com

http://best-cooler.reviews