“Апошнія старонкі лета”

Жнівень перагарнуў яшчэ адну старонку лета. І хоць да новага навучальнага года застаецца ўсяго некалькі тыдняў, у многіх школьнікаў наперадзе яшчэ шмат вясёлых дзянькоў у апошняй лагернай змене. Так, у другой гарадской школе, да прыкладу, цяпер дзейнічае спартыўна-турыстычны лагер. Мы трапілі на мерапрыемства “Па краіне дарожных ведаў” і конкурс самых умелых вадзіцеляў веласіпеда.
А яшчэ з акцыяй “Апошнія старонкі лета” дзяцей, якія адпачываюць у лагеры, наведала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын. Яе размова з дзецьмі ішла пра мір і спакой у краіне, пра прыемны адпачынак і настрой на новы навучальны год. І школе, і дзецям Людміла Віктараўна ўручыла падарункі. Яны будуць напамінаць школьнікам аб цікавай сустрэчы і дазволяць апошнія дні лета правесці яшчэ больш цікава. З падарункамі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” наведала і лагеры ў іншых навучальных установах горада.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.

Опубликовано ГЧ № 61 от 12.08.17 г.

Добавить комментарий


http://profvest.com

https://pillsbank.net

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!