Дораць радасць наваселляў

Новая цагляная пяціпавярхоўка ў Маларыце па вуліцы Паўднёвай, 8 “Б” стане яшчэ адным упрыгажэннем архітэктурнага  ансамбля горада. Яе будаўніцтва набліжаецца да завяршэння. Хутка тут наваселле адзначаць 40 сямей маларытчан. Каб яны засяліліся сюды ў час, прыспешваюць  будаўнікі. У тым ліку і брыгада муляраў УП “Маларыцкая ПМК-20”, якую ўзначальвае Пётр Меляшчук. 

Ён умее згуртаваць вакол сябе людзей і дакладна наладзіць работу.
— Мы не баімся аб’ектаў любой складанасці, таму што ў нас працуюць сапраўдныя прафесіяналы, спецыялісты сваёй справы, адказныя і добрасумленныя работнікі, — кажа Пётр Мікалаевіч. — Разам з аксакаламі ў брыгадзе працуе і моладзь. Трывалы касцяк нашага калектыву захоўваецца не адзін год. Брыгада належным чынам выконвае ганаровую місію – хутка і надзейна вядзе будаўніцтва, якое адпавядае сучасным стандартам якасці. Павышэнне якасці – гэта патрабаванне нашага часу.
Стараннем, добрасумленнасцю, дысцыплінаванасцю, адказнасцю заслужылі павагу сярод калег у брыгадзе муляры Сяргей Губей, Ігар Мазюк, Аляксандр Хоміч, Марыя Дарчык, Аляксандр Луцык, Сяргей Бягеза, Аляксандр Краўчук. Між іншым, і сам Пётр Меляшчук карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. За яго плячамі шматгадовы прафесійны вопыт і мноства ўзведзеных аб’ектаў не толькі на Маларытчыне, але і за межамі раёна і вобласці.
Шчаслівы той чалавек, якому прафесія дазваляе пакінуць добры след на зямлі. Гэта датычыць і будаўнікоў. Яны — людзі самай мірнай і высакароднай прафесіі. Яна няпростая, але разам з тым ганаровая і запатрабаваная. Таму хочацца ўсім ім пажадаць задавальнення ад сваёй працы, новых працоўных дасягненняў і перамог.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: брыгадзір Пётр Меляшчук і частка яго брыгады муляраў.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 61 от 12.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Naposim online in USA

www.topobzor.info/kozhanye-remeshki/

www.adulttorrent.org