Першы раз у першы клас, альбо Расказ пра тое, як мы збіралі ў школу сваю першакласніцу.

Пакуль дзеці адпачываюць, бацькі ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да 1 верасня. І многіх мам і тат, вядома, хвалюе  пы­танне: колькі трэ­ба сродкаў, каб сабраць пер­шакласніка ў школу? 

Мая дачка хутка папоўніць рады першакласнікаў, і наша падрыхтоўка да школы пайшла поўным ходам адразу пасля першага бацькоўскага сходу. Пачалі з наведвання тых магазінаў, дзе можна набыць адзенне, абутак, канцылярскія прылады. Іх у нашым горадзе нямала. Хоць ужо не працуе спецыялізаваны магазін дзіцячых тавараў «Буслік» Маларыцкага райспажыўтаварыства, але нядрэнны выбар адзення і абутку для дзяцей цяпер ёсць у магазіне «Універмаг», прапануюць школьны тавар і многія крамы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Школьная форма.
Выбіраючы школьнае адзенне, мы спыніліся на жакеце, сарафане, некалькіх спадніцах, светлых блузках і джэмперах. Дадаткова да гэтага камплекта мы набылі штаны, камізэльку і дзве пары абутку.
У магазіне «Універмаг» дзіцячае адзенне пераважна беларускіх вытворцаў — “Надзея” і “Калінка”. Цана на школьныя сукенкі “стартуе” ад 28 руб ., сарафаны для першакласніц можна набыць па цане ад 32 руб., кошт спадніцы — ад 18 руб., блузкі — ад 14 руб., штаноў — ад 28 руб., джэмпера — ад 15 руб., жакета — ад 27 руб., камізэлькі — ад 25 руб. У дзіцячай краме “РасТём-ка» можна набыць школьны сарафан па акцыі за 10 руб, а без акцыі — за 29 рублёў. Джэмпер каштуе ад 13 руб., спадніцы — ад 14 руб., блузкі — ад 18 руб., штаны — ад 16 руб., камізэлькі — ад 21 руб.
Абутак.
Ва “Універмагу” туфлі фірмы “Марка” каштуюць ад 73 руб., а абутак фірмы «Нёман» таннейшы — ад 48 руб. У краме «РасТём-ка» можна набыць туфлі для першакласніцы па цане ад 32 руб.
Спартыўная форма.
На ўрокі фізкультуры мы набылі для дачкі спартыўны касцюм-тройку (кофта на «маланцы», штаны і футболка) і лёгкія кеды. А яшчэ — спецыяльную сумку-мяшок, у якой яна будзе усё гэта насіць. У краме «Універмаг» спартыўныя штаны каштуюць ад 13 руб, спартыўная куртка — ад 18 руб., спартыўны абутак ад беларускай фабрыкі “Нёман” — ад 15 руб. У краме «РасТём-ка» па скідцы спартыўныя штаны вытворчасці “Светлотекс” каштуюць усяго толькі 5 руб, а спартыўная куртка -7 руб. Цана красовак тут стартуе з 28 рублёў. Сумку-мяшок для спартыўнага абутку можна набыць у магазіне “Глобус”. Яна каштуе ад 3 рублёў і больш, у залежнасці ад якасці і вытворцы.
Партфель.
Гэта, між іншым, адна з самых важных і сімвалічных пакупак! Партфель мы набылі з артапедычнай спінкай, што дапаможа не дапусціць развіццё праблем з пазваночнікам і постаццю. Сам партфель зроблены з трывалай нейлонавай воданепранікальнай тканіны і абсталяваны святловяртаючымі ўстаўкамі. Тут, праўда, кожны выбірае, як кажуць, на свой густ і кашалёк. Ва ўнівермагу ранец беларускіх вытворцаў каштуе ад 31 рубля і вышэй. У краме “Глобус” цана таксама стартуе з 32 рублёў.
Канцылярскія тавары.
На першым бацькоўскім сходзе класны кіраўнік даў татам і мамам неабходны спіс канцылярскіх тавараў, якія спатрэбяцца на школьныя заняткі іх дзецям. А таму свае пакупкі мы рабілі ў строгай адпаведнасці з вялікім пералікам.
Перш чым набыць неабходныя школьныя прылады, вядома, прыглядаліся да цэн. Так, у “Глобусе”, да прыкладу, зацікавіла цана на каляровы кардон, які тут каштуе ад 1руб. 58 кап., каляровыя алоўкі (12 колераў) — ад 2 руб. 60 кап. У магазіне “Санта” ў кутку школьных прылад спадабаліся скідкі. Акварэль мядовая (12 колераў) «Королевская академия» тут каштуе 1 руб.17 кап., пластылін «Фиксики» (12 колераў) — 2 руб. 28 кап., гуаш “Смайлы” (6 колераў) — 2 руб. 54 кап., набор ручак «ORANGE» (4 колеры) — 84 кап., камплект вокладак для сшыткаў — 81 кап., для падручнікаў — 2 руб. 7 кап., дзённік для малодшых і старэйшых класаў — 69 кап., сшытак на 12 лістоў -18 кап.
Працоўнае месца першакласніка.
Падрыхтоўка перша­класніка да школы, акрамя пакупкі школьных прылад, уключае яшчэ і падрыхтоўку яго працоўнага месца. Неабходна набыць зручны стол, за якім ён будзе выконваць хатнія заданні, шафу або некалькі паліц для кніг. Для дадатковага асвятлення рэкамендуецца размясціць на стале лямпу. Да ўладкавання працоўнага месца мы яшчэ, праўда, не дайшлі, але займемся гэтым у бліжэйшы час.

Дзіяна ПАШКЕВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.progressive.ua

Viagra Generica ohne Vorauszahlung

Нашел в интернете нужный веб сайт , он рассказывает про велосипед Comanche Strada Comp https://velotime.com.ua