Уборачная кампанія — на кантролі ў Прэзідэнта

Уборка збожжавых павінна завяршыцца ў Беларусі да 20 жніўня. Адпаведную задачу паставіў Прэ­зідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 2 жніўня рэспубліканскай селектарнай нара­дзе. На перыяд уборачнай кампаніі Прэзідэнт пашырыў паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабаваў асабістага ўключэння ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10-11 жніўня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Квасевічы» ў Івацэвіцкім раёне. Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і гаспадаркі, у цэнтры ўвагі былі пытанні ўборачнай кампаніі ў існуючых умовах надвор’я і прымаемыя меры па зніжэнні страт ураджаю. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі ўборкі збожжавых, саломы і падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых. Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі аб выніках работы жывёлагадоўлі ў краіне, вобласці і раёне з пачатку 2017 года. 11 жніўня кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём і добраўпарадкаваннем Брэста.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://lkredit.com.ua

подробно www.generico-pro.com

https://medicaments-24.net