У суботу – талакой на работу

У мэтах паляпшэння добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў раёна і падтрымання парадку на зямлі згодна з рашэннем райвыканкама 12 жніўня г.г. быў арганізаваны суботнік.

Прадстаўнікі прад­прыем­стваў і арганізацый працавалі на сваіх рабочых месцах, а таксама наводзілі парадак на тэрыторыях. А працоўны дэсант райвыканкама і работнікаў прад­прыемства жыллёва-камунальнай гас­падаркі накіраваўся ў вёску Чарняны. Чаму сюды? Па традыцыі напружаны час жніва завяршаецца добрым святам ураджаю – “Дажынкамі”. Сёлета ў рэгіёне прынята рашэнне абласное свята хлебаробаў адзначаць у малых гарадах, і месцам правядзення яго стане Давід-Гарадок Столінскага раёна, а раённыя “Дажынкі” вырашана праводзіць у аграгарадках. У нашым раёне ў верасні на свята працаўнікоў сяла ўсе збяруцца ў Чарнянах. Работы па добраўпарадкаванні гэтага аграгарадка пачаліся ўжо даўно. Праводзіўся рамонт сельскага Дома культуры, добраўпарадкоўваліся вуліцы і завулкі, была арганізавана замена і пафарбоўка агароджаў, наперадзе яшчэ работы па рамонту дзіцячага сада, харчблока школы. У агульны малюнак добраўпарадкавання важна было ўнесці некаторыя штрыхі. Яны і былі ўключаны ў план правядзення раённага суботніка.
Актыўная работа разгар­нулася на некалькіх вуліцах аграгарадка Чарняны. Так, на Савецкай многія ўдзельнікі суботніка на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Шумам былі заняты добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля помніка за­гінуўшым воінам. На той жа вуліцы дружнай камандай работнікі райвыканкама разбіралі старыя агароджы, прыбіралі галіны зрэзаных дрэў. А на вуліцы Міру, ля комплекснага прыёмнага пункта, працавала цэлая брыгада работнікаў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Вальшчык Віктар Людвіг, слесар Уладзімір Раковіч, майстар Віктар Тарасюк, машыніст аўтагідрапад’ёмніка Мікалай Кардзялюк і іншыя работнікі прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі акуратна спілоўвалі старыя аварыйныя дрэвы. Тут жа, на месцы, працаваў шчэпкарэз, які механізавана падбіраў высечаную расліннасць і здрабняў яе на шчэпкі, якія спатрэбяцца для кацельні, што працуе на мясцовых відах паліва.
Праца кіпела дзякуючы таму, што была добра арганізавана. Між іншым, работы, каб паспець да моцнай спякоты, пачаліся ў 7 гадзін ранку. Настрой ва ўсіх, хто “суботнічаў” 12 жніўня ў Чарнянах, быў з запалам. Усяго за некалькі гадзін цэнтральныя вуліцы вёскі набылі больш прывабны выгляд.
У час суботніка, у якім пры­­нялі ўдзел усе калек­тывы арганізацый і прад­прыемстваў раёна, былі зароблены сродкі. Старшыня райвыканкама Мікалай Шум удакладніў, што грошы пойдуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. А значыць і райцэнтр, і вёскі Ма­ларытчыны стануць яшчэ прыгажэйшымі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час суботніка.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.