Клопат і пашана

Прафсаюзы ў час жніва не заставаліся ў баку ад важных задач арганізацыі працы хлебаробаў. Пад увагай былі пытанні аховы працы, арганізацыі харчавання, забеспячэння бытавых умоў, пітнога рэжыму ў спякотныя дні і, канешне, заахвочвання лепшых удзельнікаў важнай уборачнай кампаніі.

Прэзідыум Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў прыняў пастанову, згодна з якой кіраўнікі ўсіх галіновых абласных камітэтаў прафсаюзаў замацоўваліся за раёнамі, каб праводзіць мані­торынгі сітуацыі на жніве і заахвочваць лепшых. Куратарам па Маларыцкім раёне ад кіруючага саставу прафсаюзаў вобласці стала Аксана Шамякова, старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў лесу. Сказаць дзякуй тым, хто ў гарачыя дні ўборкі збожжа сумленна працаваў, збіраючы і захоўваючы ўраджай, прыехала яна ў вёску Олтуш, да хлебаробаў СУП “Савушкіна”, якія сёлета першымі ў рэспубліцы завяршылі ўборку. Наведаўшы зернесушыльны комплекс, Аксана Яўгенаўна ўручыла вымпел і падарунак аператару Канстанціну Чарнову. Падзяку прафсаюза заслужыў і яго калега, аператар зернесушыльнага комплексу Віталь Аўдзіюк. Сустрэцца з ім не атрымалася па той прычыне, што ён нёс працоўную варту ўначы, а ўдзень заслужана адпачываў. Але ўзнагарода, як кажуць, знойдзе свайго героя.
Дыпломы і падарункі лепшым удзельнікам жніва падрыхтавала і Маларыцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Старшыня яго, Сяргей Строк, падзякаваў за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі механізатару СУП “Савуш­кіна” Віталю Гарашуку, які на трактары МТЗ-3322 з прэс-падборш­чыкам “Багатыр” запраса­ваў 1275 тон саломы, і механізатару Сяргею Багінскаму, які на трактары К-701 з дыскавай бараной БДТ-7 падрыхтаваў глебу пад сяўбу на плошчы 369 га.
Любая праца ў летні сезон, як адзначалі работнікі сельгаспрадпрыемства, выказваючы падзяку прафсаюзу за ўзнагароды і падарункі, вельмі нялёгкая. Але калі адчуваецца клопат і ўвага, тады ёсць стымул працаваць з яшчэ большай аддачай.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: Сяргей СТРОК і Аксана ШАМЯКОВА ўшаноўваюць работнікаў СУП «Савушкіна».
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

У нашей организации полезный интернет-сайт с информацией про скачать вектор www.photolifeway.com
www.steroid-pharm.com/naposim.html