Працу ўславілі песняй

Хлеб – святыня ў нашага народа, таму жніво заўжды лічылася вельмі адказным перыядам у жыцці беларускага селяніна. Першы сноп разам з апошнім асвячалі на першую Прачыстую, каб гэтым зернем засеяць поле ў час азімай сяўбы альбо пакінуць яго на наступны год. Жніво – цяжкая шматдзённая праца, якая забірала ў жней амаль усе фізічныя і душэўныя сілы. Песня была адзіным дзейсным сродкам падтрымання і ўзнаўлення фізічных сіл.

Што ў хлебаробаў напружаныя будні, добра разумеем і мы, культработнікі, таму імкнемся кожны год у час жніва выехаць у поле, на зернесушыльны комплекс з канцэртнай праграмай. Удзельнікі фальклорнага калектыву Ужоўскага Дома фальклору і Макранскага сельскага Дома культуры радавалі песнямі камбайнераў Васіля Васільевіча Баліцэвіча, Станіслава Сцяпанавіча Надзежука, Івана Арцёмавіча Алесеюка, а таксама рабочых зернесушыльных комплексаў Лукава і Забалацця.
…Іграў баян, лілася задушэўная песня пра каханне, працу. Адна, другая, трэцяя… Няхай будзе ва ўсіх добры настрой, зарад бадзёрасці на ўсю няпростую ўборачную пару.
Святлана ПЯТРУЧЫК, дырэктар Ужоўскага Дома фальклору.
НА ЗДЫМКУ: музычны падарунак хлебаробам ад культработнікаў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


progressive.ua

здесь tokyozakka.com.ua

read more adulttorrent.org