АД ТЭОРЫІ ДА ПРАКТЫКІ

Любой справе трэба вучыцца, як кажуць, з нуля. І практыка — гэта выдатная нагода пазнаёміцца са сваёй будучай прафесіяй, замацаваць атрыманыя веды і здабыць тыя навыкі, якія не дае тэорыя.
Вырашыла пацікавіцца, якія ўражанні ад практыкі засталіся ў студэнтаў — будучых урачоў, прафесія якіх патрабуе добрай тэарэтычнай і практычнай падрыхттоўкі. Для гэтага і наведалася ў Маларыцкую ЦРБ, дзе сустрэлася з практыканткамі Анастасіяй Бяльчук і Кацярынай і Яўгеніяй Камянецкімі.
Кацярына Камянецкая:
— Я вучуся ў Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце на лячэбным факультэце. Пасля 3 курса ў адпаведнасці з праграмай праходзіла сястрынскую вытворчую практыку. Вырашыла, што лепшым месцам для практычнай вучобы будзе раённая бальніца менавіта ў сваім родным горадзе. Практыка — гэта мой першы ўнікальны вопыт. Цудоўна, што з’явілася магчымасць апынуцца ў рэальнай абстаноўцы медыцынскай установы, а не ў стымуляцыйным цэнтры, дзе звычайна праходзяць практычныя заняткі. Адна справа, калі ты на манекенах адпрацоўваеш свае практычныя навыкі, і зусім іншая, калі сустракаешся і размаўляеш з пацыентамі, якія чакаюць тваёй дапамогі. Тут, у бальніцы, патрэбны не толькі спецыяльныя веды і ўменні, але і камунікатыўныя здольнасці. Гэта выдатная магчымасць знайсці баланс паміж тэорыяй і практыкай, дзе можна замацаваць і прымяніць свае веды. Хочацца сказаць усім, з кім даводзілася сустракацца ў час практыкі, вялікі дзякуй за спагадлівасць і добразычлівасць . Аса­блі­вая ўдзячнасць га­лоўнаму ўрачу Пятру Міхайлавічу Селівоніку, урачам Віталю Платонавічу Федаруку і Аляксандру Аляксандравічу Мартынюку, якія падтрымлівалі і давалі магчымасць не толькі практыкавацца ў сястрынскай справе, але і назіраць за працай урачоў. Дзякуй за давер, за цярпенне, якое да нас праяўлялі!
Яўгенія Камянецкая:
— Я , як і мая сястра-блізня, вучуся ў Віцебскім медыцынскім універсітэце, таксама на лячэбным факультэце. Вучымся мы ра­зам, таму і першую практыку вырашылі праходзіць таксама разам. Уражанні ад сястрынскай практыкі толькі станоўчыя, бо атмасфера тут вельмі спрыяльная. Для мяне гэта новы вопыт. Вельмі цяжка, калі ў цябе ёсць даволі высокі ўзровень тэорыі, але пры гэтым не хапае практыкі. Гэта добрая магчымасць падмацаваць тэарэтычныя веды практычнымі навыкамі, а таксама зразумець прафесійныя тонкасці. Тут мы выконвалі асноўны пералік патрабаванняў, і гэта было даволі цікава. Нам дазвалялі разам з урачом наведваць пацыентаў. А яшчэ мы атрымалі добрыя практычныя навыкі, у першую чаргу ў выкананні розных відаў ін’екцый.
Анастасія Бяльчук:
— Я вучуся на лячэбным факультэце ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, закончыла трэці курс. Родам з вёскі Хаціслаў Маларыцкага раёна. Практыку вырашыла праходзіць бліжэй да дому. На жаль,ва ўніверсітэце нас вучаць аказваць дапамогу пераважна на манекенах, пацыентамі мы не працуем. А ў час практыкі атрымалі каштоўны вопыт работы з рэальнымі пацыентамі, якія, за што ім вялікі дзякуй, ахвотна ішлі насустрач практыкантам.
Між іншым, практыку у Маларыцкай ЦРБ праходзілі сёлета 8 студэнтаў меды­цынскіх навучальных устаноў. І, напэўна, кожны з упэўненасцю скажа, што вопыт, які набыў, вельмі важны. Гэта стартавая пляцоўка для будучай рэалізацыі сябе як спецыяліста. І старт гэты для кожнага, як адзначае старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Таццяна Мігалевіч, быў паспяховы.
Дзіяна ПАШКЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Анастасія БЯЛЬЧУК, Кацярына і Яўгенія КАМЯНЕЦКІЯ ў час практыкі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Добавить комментарий


bcaa

ford.niko.ua

https://niko-centre.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!