Для папулярызацыі вялікага тэнісу

На базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўжо 5 гадоў існуе група здароўя з вывучэннем элементаў гульні ў вялікі тэніс. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень (у нядзелю і чацвер) пад кіраўніцтвам Мікалая Яфімавіча Струнца, інструктара па тэнісе. Маларыцкія майстры тэніснай ракеткі набіраюцца вопыту і ўжо ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, якія праводзяцца на Брэстчыне.

Праходзяць спаборніцтвы і на тэнісных кортах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Адно з іх адбылося нядаўна. Памерацца сіламі ў Маларыту прыехалі аматары-тэнісісты з Брэста. Перамогу ў гэтых спаборніцтвах святкавалі госці.
Мікалай Яфімавіч, як і іншыя тэнісісты горада і раёна, цяпер жыве думкамі аб правядзенні ІІІ адкрытага аматарскага турніру па тэнісе ў гонар настаўніка фізічнай культуры і здароўя Анатоля Дзмітрыевіча Крысіна. Мерапрыемства пройдзе 17 верасня. Яго ўрачыстае адкрыццё плануецца на 12.00. На турніры сваё майстэрства прадэманструюць аматары вялікай ракеткі з Маларыты, Брэста і Кобрына.
-Турніры па тэнісе пакуль што не карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод маларытчан, хоць колькасць аматараў гэтага віду спорту з кожным годам паступова павялічваецца, — расказвае Мікалай Струнец. – Таму адна з мэт нашага спаборніцтва — папулярызацыя вялікага тэнісу ў горадзе і раёне. У Маларыце ўжо склалася пэўная традыцыя правядзення турніраў па вялікім тэнісе. Штогод 9 мая ў гонар Дня Перамогі мы праводзім спаборніцтвы па гэтым відзе спорту ў адзіночным разрадзе, 3 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – у парным разрадзе, і напярэдадні Дня настаўніка – турнір у адзіночным разрадзе ў гонар Анатоля Крысіна. На жаль, пазмагацца сіламі на тэнісныя корты выходзяць кожны раз практычна адны і тыя ж спартсмены Маларыты. Сапраўдных жа аматараў вялікага тэнісу на Маларытчыне налічваецца, напэўна, чалавек за 20. Прыемна, што вялікім тэнісам сталі займацца і маларытчанкі.
Адкрыты аматарскі турнір па тэнісе ў гонар Анатоля Крысіна праводзіўся ўжо 2 разы. І двойчы пераходны Кубак спаборніцтваў у адзіночным разрадзе, які разыгрываецца толькі сярод маларытчан, выйграў Сяргей Пішчык.
-Было прынята рашэнне, — расказвае Мікалай Струнец, — што калі адзін і той жа спартсмен тры гады запар выйграе пераходны Кубак аматарскага турніру, то гэты кубак пераможцу застаецца пажыццёва.
У Маларыце створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў вялікім тэнісам, ёсць адпаведная матэрыяльная база і майстар — прафесіянал сваёй справы Мікалай Струнец.
Арганізатары турніру чакаюць удзельнікаў і запрашаюць гледачоў на ІІІ адкрыты аматарскі турнір па тэнісе, які пройдзе на кортах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
На здымку: удзельнікі чарговых спаборніцтваў па вялікім тэнісе ў Маларыце.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Добавить комментарий


poliv.ua

Предлагаем вам со скидкой купить готовые шторы в стиле прованс киев в любом городе.
У нашей фирмы классный интернет-сайт на тематику кованные изделия.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!