Лагер для юных турыстаў

Цікава і з карысцю правялі летнія канікулы вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны на базе раённага цэнтра турызму і краязнаўства. Тут для іх былі арганізаваны традыцыйныя профільныя лагерныя змены: ваенна-патрыятычная, лінгвістычная, гуманітарная, прыродазнаўчая, турыстычная і спартыўная.
Насычанай, змястоўнай, пазнавальнай аказалася пятая змена аздараўленчага лагера “Юны турыст”, якую ўзначальваў Вячаслаў Зезюкоў, метадыст РЦТіКДіМ. На працягу 9 дзён 39 хлопчыкаў і дзяўчынак не сумавалі. Яны не толькі адпачывалі і ўмацоўвалі сваё здароўе, але і змаглі адчуць сябе сапраўднымі турыстамі: навучыліся вязаць розныя вузлы, правільна ўстанаўліваць палатку, пры розным надвор’і распальваць касцёр. Між іншым, усе вечары праходзілі ля яго з гітарай.
Запамінальнай для хлопчыкаў і дзяўчынак была сустрэча з вы­ратавальнікамі Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, якія праводзіліся двойчы, ускладанне кветак да брацкай магілы ў в.Ланская, дзе пахаваны мясцовыя жыхары, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Шмат эмоцый і ўражанняў пакінула наведванне музея Олтушскай СШ.
Аднак найбольшую цікавасць у выхаванцаў турыстычнай лагернай змены выклікала падрыхтоўка і правя­дзенне спаборніцтваў па турыстычна-прыкладному шматбор’ю, якое прайшло пад дэвізам “Галоўнае не перамога, а ўдзел”. На працягу некалькіх дзён дзеці з задавальненнем вучыліся правільна праходзіць трасу, карыстацца турыстычным рыштункам і страхоўкай. Некаторыя хлопцы па ўласным жаданні паласу перашкод за дзень паспявалі прайсці па дзесяць разоў. Кульмінацыяй спаборніцтваў сталі праведзеныя ў апошні дзень змены асабістыя спаборніцтвы па пераадоленні турыстычнай паласы перашкод. Яны праводзіліся ў трох узроставых групах. У малодшай групе лепшым стаў Руслан Кароль, у сярэдняй – Ксенія Ярмашук, а ў старэйшай — Аляксей Русавук. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
* * *
Турыстычная змена запомніцца надоўга мерапрыемствамі, накі­раванымі на ўмацаванне здароўя, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак. Яна прайшла весела, цікава, кожны з дзяцей знайшоў сябе ў добрай і карыснай справе. У гэтым заслуга ўсіх выхавальнікаў, якія імкнуліся адпачынак дзяцей зрабіць насычаным і разнастайным, а таксама — Яўгеніі Наўрасюк, загадчыцы аўтаклуба, і Мікалая Ялова, дырэктара раённага цэнтра турызму і краязнаўства.
На здымку: турыстычная лагерная змена.

Опубликовано ГЧ № 62 от 16.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

обращайтесь