Час адыходзіць, а “Голас”… застаецца

Па выніках падпіскі на І паўгоддзе і І квартал 2011 года пераможцамі конкурсу, які на працягу некалькіх гадоў праводзіць рэдакцыя райгазеты, выйшлі паштальён гарадскога аддзялення сувязі Ніна Корань (дарэчы, ужо ў чацвёрты раз) і паштальён Мельніцкага аддзялення сувязі Святлана Барысюк.
Сёлета на ўчастку, што абслугоўвае Ніна Іванаўна, падпісчыкаў, якія пажадалі чытаць раённую газету “”, стала больш на 51. Наогул жа, Ніна Іванаўна дастаўляе “раёнку” кожнаму другому свайму падпісчыку, а Святлана носіць «раёнку» ў Мельніках амаль у кожны дом.
На думку пад­пісчыкаў і саміх пашталь­ёнаў, газета стала больш цікавай, яна шмат піша пра землякоў, наогул у ёй можна знайсці шмат карыснай і каштоўнай інфармацыі. Падабаецца падпісчыкам і тое, гаварылі нашы дзелавыя партнёры, што “раёнка” “патаўсцела” — у сераду выходзіць на 8 старонках.

Нам, хто рыхтуе кожны нумар “Голасу часу”, прыемна, што ў нас ёсць надзейныя дзелавыя партнёры, якія ўмеюць прапанаваць і своечасова даставіць людзям наш інфармацыйны прадукт.
Шчыры дзякуй і Ніне Корань, і Святлане Барысюк, і ўсім астатнім паштальёнам за стараннасць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу паштальёнаў Ніна КОРАНЬ і Святлана БАРЫСЮК з падарункамі ад рэдакцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


77889.profvest.com

www.profvest.com

у нас www.fashioncarpet.com.ua