Развіццё адукацыйнай сферы ў Беларусі

Пытанні развіцця і ўдасканалення адукацыйнай сферы ў Беларусі абмяркоўваліся на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм’ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
Прэзідэнт пацікавіўся ходам уступнай кампаніі, якая павінна завяршыцца 20 жніўня. «Мне хацелася б ведаць асноўнае. Як канчаткова будзем карэкціраваць правілы прыёму? Такая задача была пастаўлена ўсім, хто кантраляваў ход уступнай кампаніі. Шмат часу прайшло, на працягу якога мы апрабавалі розныя падыходы. На чым спынімся? Гэта галоўнае пытанне — ход кампаніі і карэкціроўка правіл прыёму», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама папрасіў пра­інфармаваць яго аб га­тоўнасці да навучальнага года адукацыйных устаноў рознага ўзроўню, магчымай наяўнасці праблемных пытанняў.
«У гэтым плане таксама пытанне першараднай важнасці — абнаўленне вучэбных праграм і пад­ручнікі, — адзначыў Прэзідэнт. — Ніякай праблемы ў гэтым не бачу. Нават у тэрмінах. Мы ж не нанава ствараем падручнікі, вучэбныя праграмы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аператыўна правесці гэтую работу ў адпаведнасці з раней намечанымі тэрмінамі, каб у асноўным у 2018 годзе завяршыць выданне новых падручнікаў і дапрацоўку вучэбных праграм. «Па кожным падручніку можна стварыць групу. Да гэтага трэба прыцягнуць больш практыкаў, а не акадэмікаў. Але і ад акадэмікаў адмаўляцца нельга, таму што гэта людзі, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца наверсе ведаў», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, правядзенне школьных базараў.
Яшчэ адна тэма — пад­рыхтоўка і правядзенне Рэспубліканскага педагагічнага савета. «Мы павінны правесці яго на дастойным узроўні. На такіх педагагічных саветах Прэзідэнт даўно не бываў, і настаў час, ды і ёсць што сказаць педагагічнаму асяроддзю ў плане і новых умоў, новых праграм, паступленняў — усіх пытанняў, якія мы будзем абмяркоўваць. Ну, і параіцца з педагогамі. Я думаю, яны нам нешта падкажуць. Гэта ўсё ж такі наша апора, нашы людзі, і мне вельмі важна пабываць на такім педсавеце», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Вяртанне да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў прапануецца абмеркаваць у Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Васіль Жарко па выніках рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнт, выслухаўшы прапанову, падкрэсліў, што гэта пытанне, перш чым прымаць якое-небудзь рашэнне, неабходна вельмі добра абмеркаваць.
БелТА.

Опубликовано Гч № 63 от 19.08.17 г.

Добавить комментарий


www.alfaakb.com/category/probnaya-kategoriya/

all-diplomer.com

Битумная черепица IKO BiberShield
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!