Шчаслівай службы, салдат!

Для юнакоў, што прызваны на службу ва Узброеныя Сілы нашай рэспублікі, была наладжана ўрачыстасць у гарадскім Доме культуры.
У адрас будучых ваенна­служачых было выказана нямала слоў наказаў. Бо, як адзначыў, выступаючы, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, служба ў арміі – гэта пераломны момант у жыцці юнакоў, і важна з гонарам яго пераадолець.
Цёпла віншаваў са святам Нараджэння Хрыстовага і пажадаў Божай дапамогі прызыўнікам настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г. Маларыта айцец Мікалай.
Эмацыянальным было выступленне маці аднаго з прызыўнікоў, якая пажадала ўсім юнакам шчаслівай службы.
Аляксандр Касцючык, які ў ліку іншых прызыўнікоў бу­дзе служыць у арміі, выступіў са словамі ў адказ.
Павесткі прызыўнікам уручыў ваенны камісар раёна Алег Шышацкі.
Мерапрыемства суправаджалася канцэртам маларыцкіх выканаўцаў.
Маці, бацькі, каханыя прызыўнікоў, безумоўна, спадзяюцца, што яны вернуцца дамоў сталымі, пра­явяць свае лепшыя чалавечыя якасці.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстых провадаў у армію.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


купить краску

www.avto-poliv.com.ua/oborudovanie/dlya-avtopoliva/hunter

Аккумуляторы Topla
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!