Рэзервы для росту эфектыўнасці льнаводства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці льнаводчай галіны. Даручэнне па выкараненні існуючых недахопаў у гэтай сферы Прэзідэнт даў, наведваючы ў Аршанскім раёне рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусце» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гэта гаспадарка спе­цыялізуецца на вырошчванні лёну і нарыхтоўцы насення. Менавіта тут пад наглядам вучоных-спецыялістаў апрабоўваюцца лепшыя практыкі і найбольш перадавыя тэхналогіі па вы­рошчванні гэтай культуры. Гэта своеасаблівы ўзор, на які павінны арыентавацца льнаводы па ўсёй краіне.
Аляксандр Лукашэнка прыехаў на поле з ільном, каб асабіста ўнікнуць ва ўсе тэхналагічныя працэсы і разабрацца з тым, чаго не хапае, каб вырошчванне лёну было дастаткова эфектыўным і прыносіла добры прыбытак дзяржаве. «Наконт ільну мы дамовіліся. Я яшчэ раз пагляджу, што было даручана раней, пачынаючы ад вырошчвання і заканчваючы льнокамбінатам. А то яны будуць хадзіць, усё грошы прасіць. Сёння, калі правільна апрацоўваць па тэхналогіях лён — ён рэнтабельны», — падкрэсліў беларускі лідар.
Дырэктар Інстытута лёну НАН Беларусі Іван Голуб далажыў кіраўніку дзяржавы, што рэнтабельнасць вытворчасці лёну даходзіць да 70 працэнтаў. «У лепшыя часы нафта такую рэнтабельнасць давала. І яны ходзяць яшчэ, просяць, — адзначыў Прэзідэнт. — Калі мы навучым гаспадаркі сеяць і вось такім чынам вырошчваць лён, яны самі будуць у гэтым зацікаўлены».
Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў дакладна вызначыцца адносна льнасеяльных гаспадарак — выбудаваць сістэму, хто і дзе будзе вырошчваць гэту культуру, няхай гэта будуць самі льнозаводы або асобныя гаспадаркі.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 64 от 23.08.17 г.

Добавить комментарий


Вывоз мусора в киеве http://exstraeconom.kiev.ua
http://medicaments-24.net

консультация на сайте renesans-centr.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!