Маліна і персікі для перапрацоўкі

На Маларыцкім кансервавага­роднінасушыльным камбінаце працягваецца традыцыйны сезон нарыхтовак.
— Каб прадпрыемства працавала стабільна, цяпер нарыхтоўваем неабходную сыравіну для яе далейшай перапрацоўкі, — гаворыць Сяргей Сацюк, майстар гаспадарчага ўчастка. – У “засекі” камбіната закладзена ўжо 75 тон клубніц, набытых у Лунінецкім раёне. А з 8 жніўня “пайшоў” персік гатунку “Рэд Хевен” з Малдавіі. Плануем нарыхтаваць 400 тон гэтай смачнай і вітаміннай прадукцыі.
У планах прадпрыемства — нарыхтаваць 70 тон маліны, 2400 тон – яблыкаў, 100 тон – кабачкоў, 200 тон – гарбузоў, 300 тон – груш. Для перапрацоўкі таксама будзе закуплена 300 тон морквы, 70 тон – цвятной капусты…
Экалагічна чыстая садавіна і гародніна набываецца не толькі на тэрыторыі раёна і вобласці, але і па-за іх межамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Максім Сацюк разгружае маліну для далейшай перапрацоўкі.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 64 от 23.08.17 г.

Добавить комментарий


Elitrex платит

T-Bitbot скам

www.profvest.com/2016/12/doha-global-otzivi-obzor.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!