Стаць студэнтам ніколі не позна

Атрымаць агульную сярэднюю адукацыю можна і экстэрнам. Сёлета такую магчымасць на Маларытчыне выкарыстала 4 чалавекі. У іх ліку – і Людміла Гаркаўчук, учотчык малака малочнатаварнай фермы в.Высокае ААТ “Чырвоны партызан”.
-Вучыцца ніколі не позна, — гаворыць жанчына. – Адукаваныя людзі заўсёды цэняцца ў грамадстве. Чаму толькі ў гэтым годзе я села за школьныя падручнікі? Так склаліся жыццёвыя абставіны.
Людміла Мікалаеўна ў 1998г. скончыла 9 класаў Высокаўскай БШ, а ў 10 класе вучылася ўжо ў Лукаўскай СШ. Ніякіх пытанняў з паспяховасцю не было. Аднак напаткала сваё першае і адзінае каханне, а неўзабаве выйшла замуж за Аляксандра Мікалаевіча. Праз 3 гады калгас выдзеліў кватэру маладой сям’і, а пасля ў ёй з’явіліся дзеці – Дзмітрый і Андрэй.
Людміла Гаркаўчук на першае месца паставіла сям’ю, клопат пра яе. Аднак жаданне атрымаць агульную сярэднюю адукацыю ніколі не знікала ў жанчыны. Яно то затухала, то ўспыхвала з новай сілай. Асабліва стала вярэдзіць душу, калі старэйшы сын Дзмітрый перайшоў ў 8 клас. Хлопец стаў удзельнічаць у алімпіядах рознага ўзроўню і паказваць добрыя вынікі, асабліва – па хіміі. У 9 класе Дзмітрый прымаў удзел у абласным этапе прадметнай алімпіяды па гэтым прадмеце. Хоць і не трапіў у лік пераможцаў, але жаданне дасягнуць лепшых вынікаў не знікла. Людміла Мікалаеўна гэта бачыла, таму ўсяляк сына імкнулася падтрымаць і падба­дзёрыць.
Дзмітрый старанна рыхтаваўся да кожнага школьнага ўрока, шмат чытаў дадатковай літаратуры. І гэта дало свае вынікі. У мінулым годзе на абласным этапе прадметнай алімпіяды па хіміі ён быў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені, а ў гэтым – ІІІ.
У некаторай ступені да­ся­гненні сына і падштур­х­нулі да таго, што Людміла Мікалаеўна таксама нарэшце адважылася атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
— Да экзаменаў дапамагаў рыхтавацца Дзмітрый, — гаворыць Людміла Гаркаўчук. – Тлумачыў, што мне было незразумела, падказваў, раіў. Таму ўсе экзамены здала паспяхова. Ды і сярэдні бал атэстата атрымаўся добры.
Сёлета ў Лукаўскай СШ было 15 выпускнікоў. Сярод іх – Людміла Гаркаўчук і яе сын Дзмітрый.
Быў у Людмілы Мікалаеўны і выпускны вечар. Самы сапраўдны. Да яго жанчына купіла новую сукенку і зрабіла прычоску.
— Так склалася, што падчас выпускнога вечара спачатку атэстат быў уручаны Дзмітрыю, а пасля мне. Гэта так кранальна! Сябе адчувала, як кажуць, на сёмым небе ад шчасця.
Атрымаўшы атэстат, Людміла Гаркаўчук вырашыла вучыцца далей.
— Цяпер у нашай сям’і два студэнты, — усміхаецца жанчына. – Я буду набываць спецыяльнасць бухгалтара ў Столінскім аграрна-эканамічным каледжы, а сын Дзмітрый – інжынера хіміка-тэхнолага ў Беларускім дзяр­жаўным тэхналагічным ўні­версітэце.
— Людміла Мікалаеўна, праз некалькі гадоў вы атрымаеце дыплом. Потым вучыцца далей не плануеце?
— Не паверыце, але планую. Буду, хутчэй за ўсё, паступаць у адну са сталічных ВНУ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Людміла Гаркаўчук з сынам Дзмітрыем.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 64 от 23.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


цены на ремонт квартир

питьевая вода киев

steroid-pharm.com/oxaver.html