Дзіцячая пляцоўка для адпачынку і творчасці

Вашы дзеці не ве­даюць, як цікава і з карысцю арганізаваць свой вольны час? Тады смела адпраўляйце іх ў дзіцячую бібліятэку. Тут арганізуюць ім вясёлы, цікавы і незабыўны адпачынак.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Карысныя канікулы» работнікі дзіцячай бібліятэкі актывізуюць работу з кнігай. Пры гэтым у дзіцячай бібліятэцы дзеці могуць не толькі чытаць кнігі, але і прымаць удзел у конкурсе для вучняў 1-6 класаў «Па планетах кніжнага лета». Абавязковыя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе – рэгістрацыя, актыўнае чытанне і наведванне чытальнай залы. У фае дзіцячай бібліятэкі размешчаны яркі плакат з фотаздымкамі ўдзельнікаў конкурсу ў выглядзе кветак.У кожным пялёстку – прачытаныя кнігі дзяцей. Чым больш “вырасце” пялёсткаў на кветцы, тым больш шанцаў стаць пераможцам конкурсу. Хутка будуць падведзены вынікі, лепшыя чытачы атрымаюць узнагароды.
У рамках летняга конкурснага праекта «Па планетах кніж­нага лета» на абанеменце дзіцячай бібліятэкі ўвазе чытачоў прадстаўлена PRO-выстава «Гісторыі з чамадана». Кнігі знаходзяцца ў чамадане. Чаму? Бо менавіта гэты прадмет мы бярэм з сабой у дарогу, ён з’яўляецца сімвалам падарожжаў. А ў чамадане — казкі і прыгоды, вясёлыя апавяданні і вершы і яшчэ шмат іншых гісторый пра падарожжы… Таксама чакае сваіх чытачоў кніжная выстава «Па планетах кніжнага лета», на якой дэманструюцца кнігі на ўсе густы з незвычайнымі раздзеламі : “Жоўтая планета сонечных кніжак”, “Зялёная планета братоў нашых меншых”, “Чырвоная планета: вырабы- самаробкі”, “Сіняя планета чамучак ”.
Чытальная зала ў дзіцячай бібліятэцы — гэта не проста месца, дзе можна пагартаць кнігі і часопісы. Гэта цудоўная пляцоўка для творчасці , увасаблення дзіцячай фантазіі ў рэальнасць. Дзеці з задавальненнем праводзяць тут свой вольны час і лічаць чытальную залу райскім куточкам. Бо тут можна памаляваць, напоўніць фарбамі бескаляровую размалёўку з героямі казак і апавяданняў, пагуляць у настольныя гульні. Для дзяцей, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку, бібліятэкары могуць прапанаваць твістары – рухомыя гульні на падлозе. Юныя чытачы з вялікай цікавасцю вымяраюць свой рост у “кнігах” з дапамогай жырафы-растамера – гэта яшчэ адзін падарунак бібліятэкараў сваім чытачам.
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі — людзі творчыя, з фантазіяй, заўсёды прапануюць крэатыўныя ідэі.
У рамках акцыі «Карысныя канікулы» для чытачоў праводзіліся мерапрыемствы пад дэвізам «Дорыць лета дзецям усмешкі, кнігі, гульні і пацешкі».
Пацікавілася, якія ўражанні ад наведвання дзіцячай бібліятэкі застаюцца ў юных чытачоў і іх бацькоў? Якія кнігі падабаюцца ім больш за ўсё? Сваімі думкамі падзялілася Надзея Кухцей:
— Дзіцячую бібліятэку з вялікім задавальненнем наведваюць мае дзеці – дачка Святлана, якая перайшла ў 3-ці клас, і сын Яўген, якому восенню споўніцца 5 гадоў. Дачка прымае ўдзел у конкурсе “Па планетах кніжнага лета”, малодшы сын чытаць яшчэ не ўмее, таму пакуль чытаю яму я . І мне, і маім дзецям тут вельмі падабаецца: яркае афармленне бібліятэкі, утульная атмасфера, вялікі выбар кніг на рускай і беларускай мовах. Бібліятэкары добразычлівыя і ўважлівыя ў адносінах да чытачоў, заўсёды параяць і падбяруць цікавую і карысную літаратуру. Дачцэ і сыну падабаюцца казкі, вершы, апавяданні. Шмат разоў перачытвалі кнігу Аляксандра Шарова «Приключения Ёженьки и других нарисованных человечков», любім разам чытаць кніжкі пра прыгоды «Мамы My и ее друга Ворона» Джуджы Вісландэр, падабаюцца ў гэтай кнізе цудоўныя ілюстрацыі .
Дзверы дзіцячай бібліятэкі заўсёды адчынены для тых, хто хоча пасябраваць з кнігай, а бібліятэкары не стамляюцца дарыць цяпло сваёй душы юным чытачам. Сардэчна запрашаем у кніжнае царства пад назвай бібліятэка!
Дзіяна Пашкевіч.

Опубликовано ГЧ № 64 от 23.08.17 г.

Добавить комментарий


etalon.com.ua

https://topobzor.info

www.apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!