Сяўба не церпіць адкладу

Мінулі гарачыя дні, тэмпература за акном стала ніжэй, пацешылі зямлю дожджыкі. Але аграрыям такія змены ў надвор’і толькі на руку – хлебны ўраджай ужо сабраны, цяпер у разгары сяўба азімага рапсу. Каб пазнаёміцца з тым, як кіпіць работа на палях, карэспандэнты «ГЧ» адправіліся ў Хаціслаў.
На раніцу 23 жніўня ў ААТ “Хаціслаўскі” было засеяна рапсам 183 га з запланаваных 400. Мы сустрэліся з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Аляксандрам Давыдовічам ля мехдвара і адправіліся ва ўрочышча “Вір Хаціслаўскі” . На полі ўжо працаваў энерганасычаны «Беларус 3522» з пасяўным агрэгатам «Бярэсце АППМ-6Д», кіраваў якім ме­ханізатар гаспадаркі Леанід Мішчук.
– Леанід у нас заняты на ўсіх відах работ: і сее, і ўбірае, — расказвае галоўны аграном. – Гэтаму чалавеку можна смела даручыць любую справу і быць упэўненым, што не падвядзе.
Пад’язджаем бліжэй да поля і цяпер ужо асабіста знаёмімся з ме­ханізатарам. Леанід Іванавіч працуе ў сельскай гаспадарцы 18 гадоў, мае багаты вопыт, які напрацаваны многімі сезонамі сяўбы і ўборкі. Цікаўлюся ў Леаніда, што ў яго справе галоўнае.
– Праца трактарыста не з простых, але галоўнае, каб была цікавасць да тэхнікі, – заўважае механізатар.
Як і большасць людзей працавітых, тых, хто ведае цану кожнай працоўнай хвіліны, Леанід Мішчук не вельмі гаваркі. Не любіць ён разважаць аб тым, як трэба працаваць, а проста старанна выконвае сваю справу, бо інакш жыць і працаваць не ўмее. А таму не затрымліваем яго надоўга. Ведаем, што спяшаецца, каб хутчэй справіцца з даручаным важным заданнем. Яго «Беларус» зноў адпраўляецца ў поле, каб закласці насенне ў глебу. Сяўба – пачатак новага цыклу сельскагаспадарчых работ. І ад таго, што будзе зроблена сёння, залежыць тое, што атрымае гаспадарка заўтра.
Павел КАНАНОВІЧ.
На здымку: бры­гадзір Віктар Лямачка і механі­затар Леанід Мішчук абмяркоўваюць план сяўбы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 65 от  26.8.17 г.

Добавить комментарий


Сashbery скам

www.best-cooler.reviews

У нашей фирмы важный блог , он описывает в статьях про Грузоперевозки Казахстан.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!