У райаграпрамтэхніцы — новы кіраўнік

Нядаўна калектыў ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” ўз-­ началіў новы кіраўнік – Сяргей Хатынюк.
Сяргей Вячаслававіч нарадзіўся 8 снежня 1978 года ў Маларыце. Мае вышэйшую адукацыю. У 2005 годзе закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2012 годзе – Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ра­ботнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Працоўная біяграфія Сяргея Хатынюка пачынаецца ў 2000 годзе з работы майстрам вытворчага навучання ў Маларыцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучы­лішчы № 155 сельскагаспадарчай вытворчасці. З 2004 па 2009 год у той жа ўстанове ён працаваў на роз­­ных пасадах – выкладчыкам, загадчыкам аддзела механізацыі, выконваючым аба­вязкі на­месніка ды­­рэктара па вытворчым на­­вучанні, старшым майстрам. У 2009 го­ дзе Сяргей Вячаслававіч змяняе месца працы і ўладкоўваецца галоўным спецыялістам па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А з 2012 года ён – галоўны інжынер-механік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Маларыцкага райвыканкама. З 18 жніўня г.г. Сяргей Вячаслававіч назначаны дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” Сяргей Хатынюк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 65 от 26.08.17 г.

Добавить комментарий


ford.niko.ua

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!