Разам пішам гісторыю

У органах загса Рэспублікі Беларусь праводзіцца штодзённая карпатлівая работа. Супрацоўнікі рэгіструюць нараджэнне кожнага новага грамадзяніна нашай краіны і робяць самы апошні запіс у жыцці чалавека, што сведчыць аб важнасці дзейнасці і ў маштабах усёй дзяржавы ў цэлым, і для кожнага асобна ўзятага чалавека.
Сістэма органаў, якія рэгіструюць акты грама­дзянскага стану, развівалася разам з дзяржавай і прайшла складаныя перыяды, абумоўленыя рознымі гістарычнымі падзеямі. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года рэгуляванне шлюбных і сямейных адносін у нашай краіне знаходзілася ў распараджэнні царквы, дзе было сваё справаводства. Акрамя таго, на тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад БССР у 1939 годзе, да зарэгістраваных у органах загса прыроўніваліся шлюбы, якія былі заключаны ў адпаведнасці з рэлігійнымі абрадамі да 20 красавіка 1940 года.
У распараджэнні Рускай пра­ва­слаўнай царквы былі рэгістрацыі нараджэнняў, шлюбаў і смерцяў. Запісы ўносіліся ў царкоўныя кнігі. У 1721 годзе па Указу Пятра І царкоўныя ўстановы былі ўключаны ў сістэму дзяржаўных органаў Расіі і ўсё праваслаўнае насельніцтва было пры­пісана да царкоўных пры­ходаў па месцы пражывання. З 1722 года на­раджэнні, шлюбы і смерці пачалі рэгістраваць у метрычных кнігах прыходскія свяшчэннаслужыцелі.
Гісторыя органаў загса нашай рэспублікі пачалася з прыняцця 18 снежня 1917 года Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам і Саюзам Народных Камісараў РСФСР Дэкрэта “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грама­дзянскага стану”. Дэкрэт вызначыў, што прызнаюцца толькі грамадзянскія шлюбы, якія зарэгістраваны ў аддзелах запісаў шлюбаў і нараджэнняў пры гарадской, раённай, павятовай ці валасной управе. Царкоўны шлюб з гэтага часу з’яўляўся прыватнай справай тых, хто браў шлюб. Дэкрэтам былі зацверджаны формы кніг запісаў шлюбаў, нараджэнняў і смерцяў. А Дэкрэт “Аб скасаванні шлюбу”, які быў прыняты 19 снежня 1917 г., вызначыў магчымасць пры згодзе мужа і жонкі скасаваць шлюб у аддзелах запісаў шлюбаў. Для рэалізацыі Дэкрэта была прынята інструкцыя “Аб арганізацыі аддзелаў запісаў шлюбаў і нараджэнняў”.
Кодэкс законаў аб актах грамадзянскага стану, шлюбным, сямейным і апякунскім праве ад 22 кастрычніка 1918 года вызначыў месца аддзелаў загса ў сістэме дзяржаўных органаў. З яго прыняццем сямейнае права было выдзелена ў асобную самастойную галіну і рэгуляванне сямейных адносін стала праводзіцца асобна ад грамадзянскіх. Кодэкс замацаваў асноўныя палажэнні сямейнага права: аднашлюбнасць і добраахвотнасць шлюбнага саюза, роўныя правы мужа і жонкі ў сям’і, ахова мацярынства і дзяцінства.
Першыя палажэнні Кодэкса ўстанавілі структуру органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану. Засноўваліся аддзелы загса: цэнтральны – пры аддзеле мясцовага кіравання Народнага камісарыята па ўнутраных справах, акруговыя – пры гарадскіх Саветах дэпутатаў галоўных гарадоў, губерняў і абласцей, мясцовыя – пры валасных і гарадскіх , а ў буйных гарадах — пры раённых Саветах дэпутатаў.
Кодэкс дакладна вы­зна­чаў кампетэнцыю кож­­нага з пералічаных ад­дзелаў. На мясцовыя аддзелы загса ўскладаліся абавязкі па рэгістрацыі падзей, якія ўплываюць на грамадзянскі стан асоб (нараджэнняў, смерцяў, шлюбаў, скасаванняў шлю­баў, заяў аб паходжанні зачатых дзяцей, змянення імя і прозвішча).
Акруговыя аддзелы ства­ралі рэестры асоб, якія зарэгістраваны ў межах адпаведнай губерні, на падставе звестак, якія паступалі з мясцовых аддзелаў, вы­давалі даведкі і выпіскі з рэестраў. Цэнтральны аддзел вёў агульны рэестр асоб, зарэгістраваных у краіне, і рускіх грамадзян, зарэгістраваных за мяжой.
Першая палова 1918 года стала пераходным пе­рыядам ад царкоўнай да свецкай формы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. У канцы 20-х гадоў архівы метрычных кніг былі цалкам перададзены аддзелам загса. Іншыя дакументы паступілі на захоўванне ў цэнтральныя і мясцовыя дзяржаўныя архівы.
Органы загс уваходзілі ў структуру органаў вы­канаўчай улады мясцовых Саветаў да 1934 г. 10 ліпеня 1934 года ЦВК СССР прыняў пастанову “Аб заснаванні агульнасаюзнага народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР”. Органы загса, як ведамства, якое захоўвала першаступенную інфармацыю па ўліку насельніцтва, былі ўключаны ў структуру падраздзяленняў Наркамата ўну­тра­ных спраў. Служба су­пра­цоў­ні­каў ад­дзела загса была ранжыравана па міліцэйскіх чынах, начальнікі аддзелаў атрымалі лейтэнантскія пагоны. Кіраўніцтва работай органаў пачаў ажыццяўляць аддзел актаў грамадзянскага стану НКУС СССР. Раённыя аддзелы загса былі перайменаваны ў бюро ЗАГС.
У кастрычніку 1956 года на падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Аб мерах па паляпшэнні работы Міністэрства ўнутраных спраў СССР”, органы загс былі выведзены з падпарадкавання МУС (у 1946 годзе НКУС было перайменавана ў МУС). Да 1 студзеня 1957 года аддзелы загс былі перададзены ў падпарадкаванне выканкамам мясцовых Саветаў. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 лютага 1957 г. кіраўніцтва органамі загс і кантроль за іх работай былі ўскладзены на выканкамы абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных. На пачатку 60-х гадоў у нашай краіне прымаецца шэраг арганізацыйных мер для таго, каб арганізаваць работу органаў загса па ўкараненні ў быт новай абраднасці, у прыватнасці, урачыстай рэгістрацыі шлюбаў. У буйных гарадах адкрыліся Палацы шлюбаў. Упершыню ў нашай рэспубліцы Дом шлюбаў быў адкрыты ў лістападзе 1963 года ў г. Брэсце.
У 1969 годзе быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям’і, якім органы загса Беларусі кіраваліся да 1999 года, да ўступлення ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, які дзейнічае і цяпер. 2 жніўня 1979 года пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР №225 бюро ЗАГС перайменавана ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану, які карыстаўся правамі юрыдычнай асобы.У 2006 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 385 органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага ста­ну, увайшлі ў сістэму Міністэрства юстыцыі Рэс­публікі Беларусь. Цяпер ў краіне дзейнічае 148 ад­дзелаў загса, 3 Дамы грамадзянскіх абрадаў і 1 Дом шлюбаў, 7 архіваў органаў загса галоўных ўпраў­ленняў юстыцыі.
Дзейнасць органаў загса будуецца на прынцыпах строгага захавання законнасці і правільнай, поўнай і своечасовай рэгістрацыі актаў грама­дзянскага стану. Вялікая ўвага надаецца адраджэнню народных звычаяў, вяртанню да духоўных крыніц нашага народа.
Наталля КАМЯНЧУК, начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама.

Опубликовано Гч № 65 от 26.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://seotexts.com

http://1cs.com.ua

www.binaryoptions21.com