Залічана ў “Зялёную школу”

Раённая гімназія, дзякуючы намаганням Алы Чуль, настаўніцы біялогіі, і пры падтрымцы Дзяніса Кіцеля, спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, трапіла ў лік тых устаноў адукацыі Брэстчыны, якія ўключаны ў праграму «Зялёныя школы». Яна, між іншым, рэалізоўваецца ў нашай краіне ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз заснаванне і развіццё «зялёных школ» у Беларусі». Каардынуючым агенцтвам з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Асноўная ўвага ў час рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў скіравана на вывучэнне і захаванне розных відаў жывёл і раслін. Для гэтых мэт раённай гімназіі ўжо выдзелена неабходнае абсталяванне: 2 палявыя біноклі, падзорная труба на штатыве, сачкі для лоўлі насякомых у траве, сачкі для вывучэння вод­ных насельнікаў, лупы, слоічкі для разглядвання насякомых з умайстраваным павелічальным шклом.
Біноклі і труба аказаліся дарэчы для правядзення штогадовай акцыі “Птушкі на кармушцы”, якая нядаўна пачалася ва ўстанове адукацыі. Вучні зрабілі ўжо 10 кармушак рознага дызайну і  развесілі іх па тэрыторыі гімназіі. Плануецца, што 15-16 студзеня будзе арганізавана назіральная пляцоўка за птушкамі для жыхароў горада ў раёне гарадскога парку.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ала Чуль з вучнямі вядзе назіранне за птушкамі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


UDI Drones price

avrora-trans.com/services/Groupage

oncesearch.com