На новых пасадах

Згодна з рашэннем рай­­­выканкама адразу чатыры ўстановы адукацыі раёна ўзначалілі новыя кі­раўнікі.
Дырэктарам Маларыцкай раённай гімназіі стала Алена Серада, Лукаўскай СШ – Мікалай Клебановіч, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна – Аляксандр Хамічук, загадчыцай Макранскага дзіцячага сада – Наталля Сцепанюк. Кожны з іх ­мае шматгадовы вопыт работы ў сферы адукацыі.
Алена Серада пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта працавала на­стаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ №2 г.Ма­ларыты, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Маларыцкага раённага ліцэя, педагогам-псіхолагам СШ №2. Да назначэння на пасаду дырэктара яна была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце раённай гімназіі.
Мікалай Клебановіч вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным ўні­версітэце імя А.С.Пушкіна, служыў у арміі, затым пра­цаваў настаўнікам матэматыкі Лу­каўскай СШ, настаўнікам тэхнічнай працы СШ №14 г.Брэста, з 2005г. — на­стаўнікам ма­тэматыкі Лу­каўскай СШ.
Аляксандр Хамічук закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, працаваў інструктарам-метадыстам па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Лукаўскай СШ. У красавіку 2015г. стаў намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. На гэтай пасадзе працаваў да моманту назначэння дырэктарам ДЮСШ.
Наталля Сцепанюк працавала загадчыцай Макранскай сельскай бібліятэкі.Закончыла Пінскае педагагічнае вучылішча імя А.С.Пушкіна. З 1989г. яна — выхавальнік Макранскага дзіцячага сада. Да моманту назначэння на пасаду кіраўніка гэтай да-школьнай установы выконвала яго абавязкі.
Перад пачаткам работы раённай педагагічнай канферэнцыі Таццяна Лаў­рэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, Вольга Бачай, намеснік начальніка ААСіТ, Лідзія Раманюк, старшыня абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, а таксама Людміла Бурштын, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”, павіншавалі новых кіраўнікоў з назначэннем на пасады.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: новыя кіраўнікі ўстаноў адукацыі Маларытчыны.

Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.webterra.com.ua/raskrutka-sajta-odessa/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!