Новыя кіраўнікі

З 1 верасня новыя назначэнні атрымалі Дзмітрый Іванавіч Сцепанюк, Віктар Іванавіч Русавук і Ганна Пятроўна Свістунова.

Дзмітрый Іванавіч
Сцепанюк
назначаны намеснікам старшыні Маларыцкага райвыканкама. Ён нарадзіўся 20 снежня 1976 года ў горадзе Брэсце. У 1999 годзе закочыў Брэсцкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці пра­мысловае і грамадзянскае бу­даўніцтва. Пачынаў працоўную біяграфію мулярам у Маларыцкай ПМК-20. Затым служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 2001 па 2003 год Дзмітрый Іванавіч працуе спачатку майстрам, затым прарабам ПМК-8 РУП “Брэстводбуд”. З 2003 года ён – галоўны спецыяліст камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства “Архбюро”. У 2004 годзе назначаны дырэктарам гэтага прадпрыемства. У 2015 годзе Дзмітрый Сцепанюк стаў начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маларыцкага райвыканкама, галоўным архітэктарам. На гэтай пасадзе і працаваў да назначэння з 1 верасня 2017 г. намеснікам старшыні Маларыцкага райвыканкама.

Віктар Іванавіч Русавук
нарадзіўся 10 лістапада 1960 года ў Маларыце. Вышэйшую адукацыю набыў у 1986 годзе ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, дзе вучыўся па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці». Яшчэ да вучобы ў інстытуце закончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, адслужыў у радах Савецкай Арміі. Пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі з 1986 года пачаў працаваць бухгалтарам, затым галоўным бухгалтарам у калгасе “Запаветы Леніна” в. Хаціслаў Маларыцкага раёна. З 1989 года Віктар Іванавіч – старшы рэвізор аддзела арганізацыі ведамаснага кантролю ў сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкага абласнога аграпрамысловага камітэта (г. Маларыта). З 1991 да 1996 года працоўная дзейнасць Віктара Русавука звязана з дзяржаўнай падатковай інспекцыяй па Маларыцкім раёне. Да назначэння ў 2014 годзе начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Маларыцкага райвыканкама Віктар Іванавіч працаваў у Маларыцкім філіяле № 120 ААБ “Беларусбанк” і Маларыцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Пасля стварэння аб’яднанага ад­дзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Маларыцкага райвыканкама з 1 верасня 2017г. Віктар Русавук назначаны начальнікам гэтага аддзела.

Ганна Пятроўна Свістунова
нарадзілася 25 жніўня 1985 года ў горадзе Маларыта. З 2001 па 2005 гады вучылася ў Столінскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы. З 2005 года працавала бухгалтарам у СВК “Рыта”. З 2008 года Ганна Пятроўна – галоўны бухгалтар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2010 годзе яна закончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”. З 2010 года яна – галоўны эканаміст фінансавага аддзела Маларыцкага райвыканкама. Да назначэння ў 2015 годзе начальнікам аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Маларыцкага райвыканкама Ганна Свістунова працавала кароткі час бухгалтарам у РММ і ПМК-8 унітарнага прадпрыемства “Брэст­водбуд”. З 1 верасня 2017 года назначана начальнікам аддзела эканомікі Маларыцкага райвыканкама.

Опубликовано ГЧ № 69 от 6.09.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.