Самыя трапныя стралкі ў вобласці

Нядаўна на базе Бярозаўскага паляўнічага доміка «Смалярка» прайшлі абласныя асабіста-камандныя спаборніцтвы па стральбе паміж раённымі арганізацыйнымі структурамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Каманда Маларыцкага раёна ў складзе Уладзіміра Алесіка, Сяргея Данілюка і Васіля Мароза адправілася на спаборніцтвы разам з дырэктарам раённай ар­ганізацыйнай структуры Сцяпанам Нікалайчуком. Лепшых стралкоў вызначалі па трох відах стральбы: стральба па кабану, які бяжыць, па казулі, якая стаіць, і стральба па талерках. Усе члены каманды паказалі добрыя вынікі, але лепш за іншых выступіў капітан каманды Уладзімір Алесік, які ў асабістым заліку заняў першае месца ў стральбе па кабану. Па суме балаў каманда Маларыцкага раёна заняла першае месца ў вобласці. Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.
Павел КАНАНОВІЧ.
На здымку: пераможцы абласных спаборніцтваў.
Фота Сяргея АБРАМЧУКА.

Опубликовано ГЧ №  68 от 6.09.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.