Цэнтралізаванае тэсціраванне на сто балаў

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2017 года. Выпускнікі Маларытчыны сёлета здавалі яго па 12 вучэбных прадметах. Самым масавым экзаменам стала ЦТ па беларускай мове. Свае веды па ёй правярала 47,1% выпускнікоў навучальных устаноў раёна (105 чалавек). Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі здавала толькі 0,9% выпускнікоў (2 чалавекі).

Ёсць на Маларытчыне ў гэтым годзе і стабальныя вынікі. Іх атрымалі па рускай мове Аляксандра Пацурай (настаўнік А.М.Грыцэнка, раённая гімназія) і Вікторыя Сацюк (настаўнік Т.І.Трафімук, СШ №2). Між іншым, Аляксандра на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы набрала 93 балы, па англійскай мове – 90. У Вікторыі на ЦТ па грамадазнаўстве – 94 балы, па нямецкай мове – 90.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама паведамілі, што адзінаццаць выпускнікоў устаноў адукацыі раёна па 9 вучэбных прадметах (тры – па біялогіі, два – па беларускай мове, грамадазнаўстве, хіміі, адзін – па фізіцы, матэматыцы, нямецкай мове, англійскай мове, гісторыі Беларусі) маюць 90 і больш балаў. Кацярына Дацык (раённая гімназія) набрала па кожным з трох прадметаў на цэнтралізаваным тэсціраванні больш за 90 балаў: па біялогіі – 98, хіміі – 97, беларускай мове – 95.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксандра Пацурай, выпускніца раённай гімназіі, якая на ЦТ па рускай мове ў 2017г. атрымала сто балаў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 68 от 6.09.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.