Аб’яднанню БРСМ – 15 гадоў

На гэтым тыдні грамадскае аб’яднанне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адзначыла 15-годдзе.
У Маларыцкім раёне самая шматлікая маладзёжная арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 1200 юнакоў і дзяўчат. Самыя шматлікія пярвічкі, як расказаў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, школьныя. Толькі пярвічная арганізацыя раённай гімназіі налічвае больш за 120 членаў БРСМ. Сярод пярвічак, якія аб’ядноўваюць працоўную моладзь, найбольш шматлікія – на прадпрыемстве “КварцМелПрам”, у пагранічнай камендатуры “Маларыта”, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Патрыятычнае выхаванне, са­дзейнічанне развіццю моладзі, арганізацыя адпачынку – усё гэта асноўныя накірункі, па якіх дзейнічае маладзёжнае аб’яднанне. Найбольш актыўна работа наладжана ў пярвічках БРСМ гарадскога Дома культуры і Маларыцкага лясгаса.

Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 69 от 9.09.17 г.

Добавить комментарий


продвижение сайта днепропетровск

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!