В Малорите нынешней зимой 86 жилых домов без тепла не останутся

Пачатак восені, асабліва калі надвор’е напамінае аб тым, што не варта ўжо разлічваць на вельмі цёплыя дзянькі, нагадвае аб хуткім пачатку ацяпляльнага сезона.
Да яго ў прадпрыемстве жыллёва-ка­мунальнай гаспадаркі раёна рых­­та­валіся на працягу ўсяго міжацяпляльнага сезона. Быў выкананы комплекс работ на аб’ектах кацельнай гаспадаркі, водазабеспячэння і каналізацыі, жыллёвага фонду. Усе аб’екты, як паведаміў дырэктар КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Аляксандр Пешта, да ацяпляльнага сезону падрыхтаваны, аб чым сведчаць заключэнні і пашпарт гатоўнасці, якія атрымала прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адным з першых у вобласці. Гатовы да работы ў асенне-зімовы перыяд 19 цеплакрыніц, па ўсіх ёсць заключэнні і аформлены пашпарт гатоўнасці, дакументы аб гатоўнасці атрыманы і на 86 жылых дамоў, якія абсталяваны цэнтралізаваным цеплазабеспячэннем. А значыць з пачаткам ацяпляльнага сезона ў нашых кватэрах будзе цёпла.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 69 от 9.09.17 г.

Добавить комментарий


Buy Turinabol ultra online

www.sellmax.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!