Першыя на міжнародных спаборніцтвах

Каманда навучэнцаў Маларыцкага пра­фесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці прымала ўдзел ХХІ Міжнародных юнацкіх спаборніцтвах на Кубак імя Этвыша па валейболе ў г. Дэбрэцэне (Венгрыя).
-Упершыню навучэн­цы нашай установы аду­кацыі дэманстравалі сваё майстэрства на гэтых спа­бор­ніцтвах у 2016 г. , — расказвае Вольга Жыльцова, кіраўнік каманды, педагог-арганізатар установы аду­кацыі. — Супрацоўніцтва пача­лося з камандзіроўкі ў 2015 года дырэктара Станіслава Яўгенавіча Лешчука ў Венгрыю. Яе вынік – каманда юных спартсменаў нашай установы адукацыі з 17 па 22 жніўня 2016 года ўпершыню прымала ўдзел у ХХ Міжнародных юнацкіх спаборніцтвах на Кубак імя Этвыша.
У мінулым годзе быў скла­дзены план мера­прыемстваў па супрацоўніцт­ве паміж Мала­рыцкім прафесійным ліцэем і спар­тыўным аб’яд­наннем імя Етвыша на 2016-2019 гады. У яго рамках у пачатку чэрвеня гэтага года юныя валейбалісткі з Венгрыі пабы­валі на Маларытчыне разам з Самбаці Андрашам, кіраўніком каманды, галоўным арганізатарам турніру на прызы Кубка імя Етвыша, старшынёй валейбольнага саюза адміністрацыйнага цэнтра Хайду-Біхар. Дзяўчаты прынялі ўдзел у Першым адкрытым міжнародным жаночым турніры па валейболе. Ініцыятарам і арганізатарам яго стаў Станіслаў Ляшчук, дырэктар Маларыцкага прафесійнага ліцэя. На базе ўстановы адукацыі і прайшлі спаборніцтвы. У іх прынялі ўдзел 6 каманд. Брэстчына была прад­стаў­­лена камандамі юных валейбалістак з Брэсцкага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту, Брэсцкага прафесійнага ліцэя лёгкай прамысловасці, Кобрынскага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання, Пінскага прафесійна-тэхніч­нага каледжа лёгкай прамысловасці, Пінскага аграрнага тэхна­лагічнага каледжа. За Венгрыю выступалі дзяўчаты са спартыўнага аб’яднання імя Етвыша (г.Дэбрэцэн).
І вось чарговае мера­прыемства ў рамках супра­цоўніцтва.
Юнакі Мікіта Бадціеў, Ула­дзіслаў Вічуроў, Аляксандр Ануфрыюк, Дзмітрый Радыванюк, Ілья Саўчук, Данііл Коваль прынялі ўдзел у пляж­ным і зальным валейболе. За званне мацнейшай змагалася 20 каманд юнакоў і 32 каманды дзяўчат, у тым ліку – прадстаўніцы Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа.
У выніковай турнірнай таб­ліцы ў напружанай барацьбе па пляжным валейболе каманда ў складзе Мікіты Бадціева і Уладзіслава Вічурова заняла выніковае І месца. Яны былі ўзнагароджаны Кубкамі спа­борніцтва, меда­лямі і граматай. У зальным валейболе маларытчане за­мацаваліся на 12 прыступцы.
— У зальным валейболе наша каманда на сёлетніх спаборніцтвах у Венгрыі, у параўнанні з мінулым годам, на палавіну выступіла ў аб­ноўленым складзе, — рас­каз­вае Данііл Коваль, капі­тан. – У час гульняў мы імкну­ліся вы­класціся па поў­най. Удзел у спаборніцтвах такога ўзроўню — гэта не толькі пры­ліў адрэналіну, але яшчэ і вялікая адказнасць, пачуццё гонару за Беларусь.
— Мы пацвердзілі сваё майстэрства валейбалістаў, — гаворыць Уладзіслаў Вічуроў. – Заваяваць першае месца аказалася нялёгка, бо сапернікі былі моцнымі. Перамагчы дапамагла выдатная падрыхтоўка, жаданне стаць першымі.
Вольга Жыльцова пераканана, што толькі сур’ёзныя адносіны да спаборніцтваў, згуртаванасць каманды, шчырая сяброўская падтрымка падчас гульняў дапамаглі выступіць удала.
Падчас паездкі ў Венгрыю ліцэісты таксама пабывалі на экскурсіі ў Будапешце, пазнаёміліся з культурай гэтай краіны, яе прыродай. Кожны дзень быў напоўнены рознымі цікавымі падзеямі, сустрэчамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: ліцэісты, якія прымалі ўдзел у міжнародных спаборніцтваў у г. Дэбрэцэне са Станіславам Лешчуком, дырэктарам, і Вольгай Жыльцовай, педагогам-арганізатарам.

Опубликовано ГЧ № 69 от 9.09.17 г.

Добавить комментарий


автоматика распашных ворот

изготовление вывесок киев

steroid-pharm.com/british-dragon.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!