АДЗІН НА ДВАІХ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Песня закончылася – і зала ўзарвалася бурнымі апладысментамі. Гледачы доўга не адпускалі іх са сцэны, крычалі: “Брава!” Давялося на “біс” выканаць яшчэ адну кампазіцыю. Кожная з іх брала за душу, наводзіла на разважанні, абуджала ўспаміны, уздымала настрой. Каб спяваць так шчыра і пранікнёна, неабходна мець талент ад Бога. А ён у маіх субяседніц ёсць. Яны – гэта Таццяна і Настасся Слабадзянюкі, вучаніцы 10 “В” класа раённай гімназіі.
— Мы – двайняты, — кажа Таццяна, — на свет з’явіліся ў лютым, толькі я старэйшая за Насцю на 10 хвілін. Да 6 класа былі вельмі падобнымі амаль ва ўсім: думкамі, паводзінамі. Нават апраналіся аднолькава, смяяліся, гаварылі. Інтанацыі голасу,  рухі, погляд – тыя ж. Адрозніць нас было цяжка. Праўда, мама, Валянціна Іванаўна, кажа, што мы зусім розныя і распазнаць нас проста.
— А пасля, — працягвае Настасся, — нам захацелася быць рознымі. Мы змянілі свой імідж. Таня стала Таняй, а Насця – Насцяй. А то як было ў нас раней? Аднакласнікі блыталі пастаянна. (Многія і да гэтага часу не адрозніваюць) Ідзеш па калідоры, а да цябе звяртаюцца: “Прывітанне, Таня!” Я адказваю: “Прывітанне! Толькі я – Насця”. На гэта мы раней нават трошкі і злаваліся, а потым звыкліся. І калі зараз зблытаюць, то і не звяртаем асаблівай ўвагі. Адклікаемся і не на сваё імя.
— А настаўнікі заўсёды называюць вас правільна па імені? — цікаўлюся я.
— Па-рознаму, — пераконвае Таня. – Для адных мы зусім аднолькавыя, для другіх – не. Каб не зблыталі, часта стараемся сядзець не за адной партай. Так нас лягчэй распазнаць. І ў аднолькавым адзенні разам не з’яўляемся. Толькі, калі выступаем на сцэне.
Дзяўчаты шчыра прызналіся, што іншы раз даводзіцца і выручаць адна адну. Такое бывае ў бязвыхаднай сітуацыі. Тады яны становяцца аднолькавымі. Раней узаемавыручку практыкавалі часта,  асабліва, калі неабходна было дапамагчы сястры. Напрыклад, павысіць адзнаку ў канцы чвэрці па нейкай дысцыпліне ці здаць нарматыў па фізічнай культуры. Прадметы школьнага цыкла двайнятам даюцца неаднолькава. У адной лепш ідуць дысцыпліны грамадазнаўчага накірунку, у другой – філалагічнага.
— І ніхто не здагадваўся ніколі з настаўнікаў, што перад ім не той, хто ёсць на самой справе?
— Дакладна на 100% не, але падазрэнні заўжды ўзнікалі, — усміхаецца Насця. — Але мы ў такіх сітуацыях імкнуліся пераканаць, што настаўнік проста памыляецца. Ён з такою думкаю згаджаўся. У 8 класе адна за адну, напрыклад, адпрацоўвалі англійскую мову, здавалі нарматывы па фізічнай культуры. А зараз мы падраслі і разумеем, што ведамі другой не пражывеш, бо ўсяго неабходна дасягаць самому. На цэнтралізаваным тэсціраванні падман не пройдзе.
— Кім марыце стаць пасля заканчэння гімназіі?
— Раней  нам хацелася працаваць ўрачамі, — прызнаецца Таня. – Я бачыла сябе хірургам, а Насця – педыятрам. Але зараз мы, можна сказаць, стаім на раздарожжы. У мяне дзіцячая мара – выступаць на сцэне. Тры гады мы наведвалі музычную школу, а зараз займаемся ў эстраднай студыі “Забава”, якая існуе ў ГДК. Акрамя таго, вось ужо 2 гады спяваем у дарослым хоры ў Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. Песня – наша стыхія. Хочацца яшчэ быць і эканамістам. У сучасных умовах – гэта перспектыўны накірунак жыццядзейнасці. Узнікаюць і іншыя задумкі. Каб канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй, у нас яшчэ ёсць трохі часу. Аднак, як бы ні склаліся абставіны, мы будзем паступаць вучыцца ў адну і тую ж  навучальную ўстанову.
У дзяўчат залатыя рукі. Яны любяць і ўмеюць кулінарыць, спрабуюць вышываць,  добра танцуюць. А Таня спрабуе яшчэ і вершы пісаць. Першымі сур’ёзнымі крытыкамі яе твораў з’яўляюцца Насця і мама. Дзяўчына заўжды прыслухоўваецца да іх думак, меркаванняў, прапаноў і згаджаецца з імі.
Таня і Насця – лепшыя на свеце сяброўкі, у якіх не існуе сакрэтаў паміж сабою ніколі і ніякіх. Заўжды разам, усё папалам і пароўну. Адна адну і суцешыць, і падтрымае, і падбадзёрыць. Дзяўчаты амаль ніколі не сварацца. Жывуць, ідучы на ўступкі, дапамагаючы шчырым і добрым словам, справаю.
— Гэта так важна, — заўважае па-філасофску Насця, — адчуваць на­дзейнае плячо сястры. Бывае, што нават адна яе прысутнасць робіць цуды. Мы як адно і непадзельнае цэлае. Расстаемся рэдка і ненадоўга. Адна без адной ужо не можам пражыць і дня. Весялімся, гуляем, хварэем — разам. Марым, сумуем, рашаем задачы таксама удзвюх.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таня і Насця Слабадзянюк: “І бываюць жа ў жыцці  супадзенні — адзін на дваіх дзень нараджэння”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Свадебные салоны киева https://salon-svadebny.com.ua
подробнее www.topobzor.info

oncesearch.com/category/fisting