Продавцы не хотят работать в киосках «Брестоблсоюзпечати» в центре Малориты

Яшчэ напачатку лета раённая газета “” ўзнімала праблему работы кіёскаў гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблсаюздрук”.
Прайшло тры месяцы, а пытанне так і застаецца нявырашаным. Па-ранейшаму з чатырох гандлёвых аб’ектаў, якія належаць “Брэстаблсаюздруку”, працуе толькі адзін, які знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Два павільёны і адзін кіёск, што ў горадзе, так і стаяць зачыненымі. Пэўныя нязручнасці адчуваюць гараджане і госці Маларыты, якія не могуць набыць свежую прэсу ў тым ліку і раённую газету, а таксама канцылярскія і іншыя тавары. Калі адкрыюцца кіёскі, невядома. Па словах дырэктара прадпрыемства “Брэстаблсаюздрук” Таццяны Зіневіч, уся праблема заключаецца ў тым, што не могуць набраць прадаўцоў. Няма жадаючых працаваць у газетных кіёсках. Пра гэту праблему ведаюць і спрабуюць вырашыць у аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Як паведаміла начальнік аддзела занятасці Таццяна Хатынюк, 8-і беспрацоўным, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, была прапанавана работа прадаўцамі ў кіёсках “Брэстаблсаюздрук”. Больш таго, 4-м беспрацоўным аддзел занятасці даў магчымасць атрымаць прафесію “прадавец”. Па словах, Таццяны Васільеўны, на 5 верасня гэтага года ў аддзеле занятасці зарэгістравана 6 беспрацоўных, якія маюць адпаведную прафе­сію. 2 чалавекі былі накіраваны для працаўладкавання ў “Брэстаблсаюздрук”. Аднак, аднаму беспрацоўнаму было адмоўлена ў працаўладкаванні наймальнікам з-за адсутнасці кваліфікацыі: во­пыт работы складаў усяго паўго­да. Другі — сам адмовіўся ад прапанаванага месца.
Сітуацыя атрымліваецца парадаксальная. З аднаго боку, у раёне ёсць праблемы з пра­цаўладкаваннем. Па дадзеных аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на Маларытчыне налічваецца 103 беспрацоўныя жыхары. Усё ж такі, чаму ніхто не хоча працаваць у кіёсках? Аб’ектыўных прычын некалькі.

 Па-першае: нізкая заработная плата — ад 267 да 300 рублёў у месяц, і ў той жа момант прадавец нясе матэрыяльную адказнасць. Па-другое, даволі высокія патрабаванні да кан­дыдатаў: наяў­­­насць пра­фе­сія­нальна-тэх­нічнай адука­цыі і вопыту работы. Па-трэцяе, не зусім камфортныя ўмовы працы.

З дру­гога боку, набіраюць пра­даўцоў на рабо­ту магазіны “Санта” і “Еўрагандаль”, дзе і заробак намнога вышэй, і ўмовы працы лепшыя. Як паведаміла Таццяна Васільеўна, вакансіі прадаўцоў “Брэстаблсаюздрук” змешчаны ў агульнарэспубліканскім банку дадзеных.
Каб, вырашыць гэтую праблему, варта, перагледзець свае патрабаванні да кандыдатаў і “Брэстаблсаюздруку”. Лю­дзей неабходна зацікавіць дадатковымі бонусамі, а не чакаць, ці выкажа нехта жаданне і працаўладкуецца ў газетны кіёск. Жыхары горада не павінны адчуваць пэўныя нязручнасці, калі ім патрэбна набыць элементарныя рэчы: ручку, аловак, або альбом для малявання, газету ці часопіс.

Кацярына Яцушкевіч.
Фота Алега
КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Источник:

Добавить комментарий


www.avtopoliv-gazonov.kiev.ua

https://progressive.ua

www.medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!