Навагодняе дзіця

Вось ён, той самы шчаслівы момант у жыцці кожнай жанчыны! Вось яна, тая бязмежная радасць, якая перапаўняе душу ад усведамлення таго, што ты маці! А калі з такой знамянальнай падзеяй у жыцці, як нараджэнне дзіцяці, цябе віншуюць не толькі самыя блізкія і дарагія людзі, але і прадстаўнікі грамадскасці, гэтая радасць, несумненна, падвойваецца.
Двайную радасць,  напэўна, адчувала ў той дзень і маларытчанка Аня Хевук,  да якой карэспандэнты райгазеты завіталі разам са старшынёй раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, дырэктарам другой гарадской школы Любоўю Васільеўнай Куц.
Любоў Васільеўна не толькі шчыра павіншавала Аню, але і ўручыла ёй падарунак.
Між іншым, хлопчык, якога Аня Хевук нарадзіла 5 студзеня г.г., – першынец як у сям’і Ані, так і на Маларытчыне.
Хлопчык нарадзіўся здаровенькім, моцненькім. Дык няхай нашаму самаму маленькаму земляку ўсё жыццё спадарожнічаюць поспех і ўдача! А зорачка, пад якой ён нарадзіўся, акажацца шчаслівай!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: “Я шчаслівая, бо я — маці!”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.