Дзень без аўтамабіля

22 верасня ў большасці краін свету пройдзе міжнародная экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля”. У гэты дзень аўтааматарам прапануюць адмовіцца ад асабістага транспарту на карысць грамадскага з мэтай скараціць колькасць шкодных выкідаў у атмасферу.


Гэтая праблема даўно з’яўляецца глабальнай. Даказана, што ў гарадах асноўная доля забруджвання паветра прыпадае на аўтатранспарт. Колькасць аўтамабіляў з кожным годам павялічваецца, а таму сітуацыя ўскладняецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Спецыялісты лічаць, што калі не прымаць меры па змяненні цяперашняй палітыкі ў адносінах тэхнічных патрабаванняў да нарматываў выкідаў аўтамабільных рухавікоў, тэхнічнаму абслугоўванню і тэхнічных умовах якасці паліва, на працягу апошніх 10-15 гадоў павелічэнне колькасці аўтамабіляў і павышэнне інтэнсіўнасці іх эксплуатацыі, прывядуць да ўстойлівага павелічэння аб’ёмаў выкідаў шкодных рэчываў і, разам з тым, пагаршэння якасці паветра ў гарадах і ўзроўня захворваемасці насельніцтва.
Правядзенне акцыі “Дзень без аўтамабіля” носіць добраахвотны характар. Кожны, хто адмовіцца на адзін дзень ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту, унясе свой уклад у змяншэнне забруджвання атмасфернага паветра горада Маларыты. Вядома, адзін дзень не “вылячыць” хворую экалогію, але, магчыма, кожны задумаецца аб праблеме.
А Вы збіраецеся падтрымаць Дзень без аўтамабіля?
Ала МЕЛЬНІКАВА, галоўны спецыяліст Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.