Ларок “Насенне” працаваць не будзе

У рэдакцыю патэлефанаваў наш пастаянны падпісчык і чытач Сяргей Карповіч з Маларыты, які пацікавіўся: “Чаму пэўны час не працуе ларок “Насенне” ад ААТ Брэстгатунканасеннеагародніна”,  што знаходзіцца на гарадскім рынку? Раней тут можна было набыць разнастайныя гатункі насення і агародніны,  прычым нашых беларускіх селекцый. Тут жа можна было купіць практычна ўсё неабходнае для сада і агарода,  ад розных угнаенняў да апыляльнікаў”.

Сапраўды, кіёск, дзе прадавалася насенне, зачынены. Як паведаміла юрыст Маларыцкага райспажыўтаварыства Надзея Курдзюк, ларок “Насенне” ААТ “Брэстгатунканасеннеагародніна” працаваць не будзе, таму што прадпрыемства зараз знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Кацярына Яцушкевіч.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!