На “Поле цудаў” не ў Маскву, а ў ліцэй

Калі правесці апытанне на тэму “Ваша любімая тэлеперадача на ОНТ”, напэўна, многія назавуць менавіта “Поле цудаў”.Але пры гэтым заўважаць: “Туды нялёгка патрапіць. Гэта ж  Масква!”.
Зрэшты, для ўдзелу ў “Полі цудаў” зусім неабавязкова ехаць у расійскую сталіцу, да Якубовіча. Не горш чым знакаміты вядучы правялі гэтую гульню выхавальніца Маларыцкага ДзПЛ СВ Марыя Пятроўна Федарук разам з педагогам-арганізатарам Уладзімірам Афанасьевічам Галавіем. Дзякуючы Марыі Пятроўне, вучнёўскай прафсаюзнай арганізацыі ліцэя, кіраўніком якой з’яўляецца выкладчык ліцэя Аляксандр Сяргеевіч Лядзінскі,  раённаму камітэту ГА “БРСМ” і аддзелу па справах моладзі, якія падрыхтавалі прызы пераможцам гульнявых троек і пераможцу супергульні, гульня “Поле цудаў” на тэму “Каляндар народных святаў” прайшла ў нашым прафесійным ліцэі. Удзельнікамі яе былі члены клуба “Вытокі”.
Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю народных святаў і звычаяў, на сцэну была запрошана першая тройка ігракоў: Маша Наўцэвіч, Юрый Аляксюк і Сяргей Чаплінскі. Пасля музычнай паузы ра­зам з салісткай ліцэя Паўлінай Смірновай у гульню ўступілі ігракі другой тройкі: Яўген Селіванаў,  Мікалай Міхайлоўскі, Ігар Міранчук, а затым і трэцяй – Аляксандр Навумчык,  Юрый Кузаўка і Алег Саўчук.
Заданні гульні былі не з лёгкіх. Да прыкладу, трэба было адгадаць, якую планету маюць на ўвазе, калі гавораць: “нарадзіўся пад шчаслівай зоркай”, ці якая з 12 страў абавязкова павінна прысутнічаць на Калядным стале. Заданне супергульні ўвогуле складалася з трох частак: па гарызанталі трэба было назваць імя чалавека, які стаў правобразам сучаснага Дзеда Мароза, злева па вертыкалі — старажытную назву сту­дзеня,  справа па вертыкалі – імя цара, які ўпершыню ў Расіі ўвёў святкаванне Новага года.
Авацыям балельшчыкаў не было мяжы, калі Ігар Міранчук, навучэнец гр. 57, стаў ўладальнікам суперпрыза – набора посуду. Увогуле ніхто з удзельнікаў гульні не быў абдзелены: усім былі ўручаны прызы, а многім яшчэ пашчасціла атрымаць грошы, бо на барабане выпаў сектар “5 тысяч”.
Але на гэтым сюрпрызы не завяршыліся. У зале з’явіліся Дзед Мароз і Снягурка, якія павіншавалі гледачоў з Калядамі і асыпалі ўсіх прысутных цукеркамі.
Дык навошта нам далёкае “Поле цудаў”, калі вось яны, цуды, тут, зусім побач, у Маларыцкім ДзПЛ СВ.
Яўген СЕЛІВАНАЎ,
навучэнец 2 курса ДзПЛ СВ.
НА ЗДЫМКУ: у час гульні  “Поле цудаў” у ліцэі.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

https://topobzor.info

магнитная лента купить киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!