Не забудьте пройти техосморт, иначе — штраф!

Многія аўтаўладальнікі на сваім вопыце ведаюць, як негатыўна ўплывае на тэхнічны стан аўтамабіляў эксплуатацыя ў асенне-зімовы перыяд.

 І ўсё ж, як паказвае практыка, некаторыя ігнаруюць патрабаванні па перыядычнасці праходжання дзяржтэхаглядаў і працягваюць эксплуатацыю сваёй машыны без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Акрамя таго, што гэтыя абставіны могуць абярнуцца штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні на працягу года – ад 2 да 5 базавых велічынь, яны яшчэ тояць бяспеку для іншых удзельнікаў руху.

Бяспека дарожнага руху залежыць ад многіх фактараў. Адным з важнейшых з’яўляецца тэхнічная спраўнасць аўтама­біля. І вялікую ролю тут іграе чалавечы фактар. Своечасова ўбачыць няспраўнасць, яе ўхіліць і запланаваць візіт на дыягнастычную станцыю — гэта больш танна, чым потым рабіць дарагі рамонт і псаваць сабе нервы.

Зрабіце ўсё неабходнае, каб транспартныя сродкі прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд і на дарогі нашага раёна выязджаў экалагічна бяспечны і тэхнічна спраўны транспарт.

Віктар БУРШТЫН, начальнік дыягнастычнай станцыі № 75.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


отделочные работы киев

velotime.com.ua/category/detskie-velosipedy/

xn----htbbbqamuljibcwx0bn.com