Старшыня Нацбанка РБ Пётр Пракаповіч наве­даў Маларыцкі раён.

У рамках Дня ін­­фарма­вання, тэма якога “Першы год новай пяцігодкі. Асноўныя арыенціры сацыяльна-эканаміч­нага развіц­ця краіны”, раён наве­даў старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч. Ён сустрэўся з калектывамі райбаль­ніцы і будаўнічага прадпрыемства ПМК-20.
— Значна палепшыць якасць жыцця, забяспечыўшы сярэд­нееўрапейскі ўзровень, – асноўная, хоць і вельмі складаная задача, якая стаіць перад краінай у новай пяцігодцы, — заўважыў ён, выступаючы перад калектывамі.
— За пяць гадоў у 1,7 раза павінны павялічыцца рэальныя грашовыя даходы насельніцтва, а сярэдняя заработная плата дасягнуць у эквіваленце тысячы долараў ЗША.
Гэтую задачу, як падкрэсліў кіраўнік Нацбанка, рэальна выканаць. Але ўсё залежыць ад таго, як бу­дзе працаваць краіна. Першы год пяцігодкі – самы важны. Для работы ў новых умовах неабходна падрыхтаваць усю нарматыўную базу, каб выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, трэба вызначыцца на кожным прадпрыемстве з мадэрнізацыяй і перабудовай, падрыхтаваць усю аснову для прыцягнення замежных інвестыцый у будаўніцтва новых прадпрыемстваў і развіццё сферы паслуг, стварыць умовы для дзейнасці  малога і сярэдняга бізнесу, нацэліўшы прыватныя прадпрыемствы на выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі.
Выступаючы перад калектывам медработнікаў раёна, Пётр Пракаповіч адзначыў, што, каб па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу канкурыраваць з краінамі — сусветнымі лідарамі, неабходна асноўную ўвагу накіраваць на тры асноўныя складаемыя – здароўе нацыі, узровень адукацыі і матэрыяльны дабрабыт. А таму на развіццё сацыяльнай сферы ў новым пяцігоддзі зроблены асноўны акцэнт. Пастаўлена задача за некалькі гадоў рэканструяваць і мадэрнізаваць усе асноўныя бальніцы і прадпрыемствы аховы здароўя краіны. Шмат сродкаў накіроўваецца і на будаўніцтва спартыўных аб’ектаў.
Але мала пабудаваць аб’ект, як  падкрэслівалася ў выступленні, трэба яшчэ, каб ён эфектыўна працаваў. Наведаўшы адкрыты нядаўна ў нашым горадзе спартыўны цэнтр, Пётр Пятровіч выказаў свае заўвагі і пажаданні. Толькі 12% гарадскіх школьнікаў, заўважыў ён, наведваюць сёння спартыўныя секцыі. А гэта значыць, што трэба пачынаць актыўную работу, каб сродкі, укладзеныя ў будаўніцтва аб’екта, акупаліся здароўем і дзяцей, і дарослых.
У  час сустрэчы з калектывам будаўнічага прадпрыемства старшыня Нацыянальнага банка краіны падкрэсліў, што асновай эканамічнага развіцця дзяржавы з’яўляецца будаўніцтва. У планах на пяцігодку за бліжэйшыя тры гады зрабіць поўную мадэрнізацыю ўсіх дзеючых прадпрыемстваў. А гэта значыць, што ў будаўнічай сферы работы будзе нямала. Значныя перамены ў перспектыве чакаюць і сельскую гаспадарку. Так, у два разы запланавана павялічыць вытворчасць малочнай прадукцыі, у 1,5 раза – вытворчасць мяса. А гэта значыць, што будаўнікам давядзецца працаваць над узвядзеннем новых малочна-таварных комплексаў.
 Будзе павялічвацца вытворчасць, заўважаў ў сваім выступленні Пётр Пракаповіч, павялічыцца і заработная плата. Галоўны банкір краіны прапанаваў будаўнікам зрабіць просты арыфметычны падлік. Калі сёння выручка на аднаго работніка ў Маларыцкай ПМК-20 — 80 мільёнаў рублёў, а заработная плата складае 20 працэнтаў ад выручкі, зарплата аднаго работніка ў год атрымліваецца ў сярэднім 16 мільёнаў рублёў. Каб штомесяц атрымліваць не адзін мільён рублёў, а тры, выручка на аднаго работніка павінна складаць 108 мільёнаў рублёў. Зарабіць гэтыя сродкі, адзначалася ў выступленні, можна, у першую чаргу узмацніўшы дысцыпліну і адказнасць кожнага на сваім участку.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць Пятру Пракаповічу свае пытанні. Старшыня Нацбанка развеяў чуткі пра павышэнне пенсійнага ўзросту, запэўніў, што абяцанні кампенсавання старых укладаў будуць паступова выконвацца, даў параду выкарыстоўваць усе магчымасці льготнага крэдытавання маладым спецыялістам, якія пакуль не маюць свайго жылля. Цікавіліся маларытчане перспектывамі змяншэння стаўкі рэфінансавання, прапанавалі змяніць практыку работы банкаў, адмяніўшы сістэму паручыцельства, выказвалі свае хваляванні наконт росту цэн на тавары, абмяркоўвалі вытворчыя праблемы сваіх арганізацый і прадпрыемстваў, задавалі асабістыя пытанні. У выніку атрымаўся канструктыўны дыялог.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час  сустрэчы Пятра Пракаповіча з калектывам прадпрыемства “Маларыцкая ПМК-20”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


renesans-centr.kiev.ua
ремонт квартири

http://techno-centre.niko.ua