На Малоритчине продолжается яблочный сезон

На Маларыцкім кансервава­гародні­насушыль­ным камбінаце працягваецца яблычны сезон.

-Каб прадпрыемства працавала стабільна, са жніўня вядзём нарыхтоўку яблыкаў, — гаворыць май­стар гаспадарчага ўчастка Сяргей Сацюк. – Для сваіх патрэб запланавана пе­ра­пра­цаваць іх 2400 тон. З 500 тон будзе атрыманы сок прамога адціску, астатнія — пойдуць на перапрацоўку для вытворчасці пюрэ-паў­фабрыкатаў. 

Прадпрыемства цяпер на­рыхтоўвае яблыкі на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, у насельніцтва раёна. Зай­маецца нарыхтоўкай таксама і Маларыцкае рай­спажыўтаварыства.

Сяргей Сацюк падкрэсліў, што даведзены  план па нарыхтоўцы яблыкаў будзе выкананы, а гэта значыць, што прадпрыемства зможа бесперабойна працаваць і выпускаць прадукцыю ў асартыменце.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: майстар кансервавага  цэха №3 Наталля Астапук правярае якасць сыравіны.

Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!