Як святкавалі юбілей Маларытчынскага раёна

Няхай квітнее зямля Маларытчыны! Гэтыя словы сталі галоўным матывам святкавання юбілею раёна, якое прайшло ў гарадскім Доме культуры.
На ўрачыстасці прыбылі шматлікія госці, тыя, хто раней працаваў у нашым раёне, а цяпер жыве за яго межамі, землякі, людзі, якія працоўнымі і спартыўнымі дасягненнямі праславілі наш край, дэлегацыя Ратнаўскага раёна Украіны на чале з кіраўніком адміністрацыі Адамам Харламповічам.
— Няпроста пісалася гісторыя раёна. Яе старонкі ўвабралі ў сябе горыч і боль ваеннага ліхалецця, карэнныя пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі, — адзначыў, звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. – На кожным этапе развіцця былі свае героі.
Са сцэны гучалі імёны Рыгора Тарабчука, Уладзіміра Закачанскага, Пятра Парчэўскага, Леаніда Ляонава, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, правядзенне меліярацыі, а таксама тых, хто доўгія гады сеяў разумнае, добрае, вечнае на педагагічнай ніве раёна, — Васіля Маркава, Яніны Крываблоцкай, Кацярыны Серада, Раісы Прохаравай, Марыі Жыгалавай і іншых. Гаворачы пра сённяшні дзень раёна, яго кіраўнік не мог абысці ўвагай прозвішчы дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Пятра Яцуры, які 30 гадоў узначальвае гэтую гаспадарку і прадстаўлены ў гонар юбілею да ўзнагароды – Ганаровай граматы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, а таксама старшынь СВК “Дарапеевічы” і “Чырвоны партызан” Васіля Юхімука і Сяргея Сцепанюка, пад кіраўніцтвам якіх гэтыя гаспадаркі дынамічна развіваюцца.
Ганаровы госць свята, першы намеснік старшыні аблвыканкама і наш зямляк Міхаіл Юхімук зачытаў прывітальны адрас старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара, пажадаў раёну, які па некаторых эканамічных паказчыках займае ў вобласці пазіцыі лідэра, і надалей квітнець, прымнажаць здабыткі. Самых дастойных людзей Маларытчыны кіраўнікі раёна і вобласці ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі. Сярод такіх Любоў Куц, дырэктар СШ № 2, Таццяна Камянчук, дырэктар ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, Леанід Ляонаў, былы старшыня калгаса “Запаветы Леніна”, Васіль Пятручык, механізатар СВК “Чырвоны партызан”, Віталь Федарук, загадчык хірургічнага аддзялення райбаль¬ніцы, Марыя Абрамчук, галоўны эканаміст прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”, Вера Канановіч, аграном-насеннявод гэтай гаспадаркі і многія іншыя.
Не прайшлі дарэмна гады працы для былога старшыні калгасамаоарытчына2
— Многае давялося перажыць: і неўрадлівасць палёў, і бездарожжа, і картачную сістэму забеспячэння насельніцтва таварамі, — успаміналі яны. – Але ўдзячны людзям, з якімі давялося папрацаваць. І ганарымся, што папрыгажэлі да непазнавальнасці вёскі, змянілася аблічча райцэнтра, раён у цэлым выйшаў на стабільна добрыя эканамічныя паказчыкі, — адзначалі Леанід Ляонаў і Сцяпан Герасімук.
Суседзяў не выбіраюць. Так геаграфічна атрымалася, што маларытчане і ратнаўцы суседзі.
— І я шчыра радуюся вашым поспехам, бо калі ў вас усё добра, то і нам прыемна, — прызнаваўся кіраўнік адміністрацыі Ратнаўскага раёна Адам Харламповіч. — Няхай квітнее і надалей наша палеская зямля на Маларытчыне і Ратнаўшчыне, дзе жывуць цудоўныя і працавітыя людзі-палешукі.
Як сімвал дружбы, суседства, узаемасупрацоўніцтва Адам Харламповіч уручыў Казіміру Лапічу памятны падарунак.
Вялікая канцэртная праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці раёна, святочная выстава, арганізаваная ў ГДК, упрыгожылі юбілейную ўрачыстасць.Гэтыя словы сталі галоўным матывам святкавання юбілею раёна, якое прайшло ў гарадскім Доме культуры. “Запаветы Леніна” Леаніда Ляонава, які амаль 50 гадоў стаяў на чале гэтай гаспадаркі, і былога старшыні райвыканкама Сцяпана Герасімука.

Ніна СВІЦЮК

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА

Добавить комментарий


https://seotexts.com

шины matador производитель
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!