У аграгарадок прыехаў юрыст

Указ Прэзідэнта РБ ад 25 сакавіка 2005 г. № 150 “Аб Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады” вызначае паняцце аграгарадка як добраўпарадкаванага населенага пункта, дзе ствараюцца вытворчая і сацыяльная інфраструктуры для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое ў ім пражывае, і жыхарам тэрыторый, што да іх прылягаюць. Праграмнымі мерапрыемствамі прадугледжаны шырокі комплекс мер па павышэнню жыццёвага ўзроўню сельскага насельніцтва. Гэта і газіфікацыя, водазабеспячэнне, транспартныя зносіны з райцэнтрам, медыцынскае і бытавое абслугоўванне, культурнае забеспячэнне, якаснае аказанне юрыдычнай дапамогі насельніцтву, уключаючы натарыяльнае абслугоўванне аграгарадкоў.
У мэтах забеспячэн­ня сельскіх жыхароў сацыяльнымі стандар­тамі, набліжанымі да гарадскіх, натарыусы дзяржаўных натарыяльных кантор і адвакаты юрыдычных кансультацый абласный калегій адвакатаў вядуць юрыдычнае абслугоўванне насельніцтва ў аграгарадках.
На старшынь сельвы­канкамаў ускладзены абавязкі інфармаваць насельніцтва пра дні, час выезду дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадок і прымаць ад жыхароў заяўкі грамадзян, якія пажадалі атрымаць юрыдычную дапамогу ў натарыуса ў аграгарадку. Такая інфармацыя размяшчаецца ў грамадскіх месцах аграгарадкоў, даступных для грамадзян (магазінах, аддзяленнях сувязі, школах, амбулаторыях, сельвыканкамах і інш.), сродках масавай інфармацыі. Інфармацыя таксама даводзіцца да ведама грамадзян на любых праводзімых сустрэчах і сходах з вяскоўцамі, пры асабістым звяртанні людзей у сельвыканкам. Акрамя таго, натарыяльныя канторы пастаянна інфармуюць аб прыездзе дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадок, змяшчаючы аб’явы ў мясцовых газетах.
З ліпеня 2008 года змяніўся парадак выезду натарыусаў і адвакатаў у аграгарадкі. Цяпер яны выязджаюць на падставе заявак старшынь сельвыканкамаў аб неабходнасці выезду ў аграгарадок для юрыдычнага абслугоўвання, гэта значыць, існуе заяўны прынцып выезду. Таму калі грамадзяне жадаюць атрымаць юрыдычную дапамогу дзяржаўнага натарыуса, адваката, дастаткова патэлефанаваць альбо зайсці ў сельвыканкам і падаць адпаведную заяўку. У выпадку, калі заяўкі не паступаюць, запланаванага выезду не будзе.
Пры зборы заявак ад грамадзян, якія пажадалі сустрэцца з дзяржаўным натарыусам у аграгарадку, загадзя высвятляюцца пытанні, што цікавяць грамадзян. Такая папярэдняя гутарка з’яў­ляецца важнай, бо яна дазваляе ведаць, пра што будзе ісці размова, вызначае, якія трэба ўзяць з сабой неабходныя дакументы, журналы рэгістрацый, заканадаўства і літа­ратуру. Вялікую дапамогу ў гэтым аказваюць кіраўнікі спраў сельвыканкамаў.
Асноўная маса пы­танняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца да дзяржаўнага натарыуса ў час прыёму ў аграгарадках, — кансультацыі і афармленне спадчынных правоў, а таксама збор дакументаў па заяўнаму прынцыпу “адно акно”, неабходных для наступнага засведчання дагавораў адчужэння жылых памяшканняў, выдачы пасведчанняў аб праве на спадчыну. Жыхарам аграгарадкоў патрэбна дапамога і ў ажыццяўленні тых натарыяльных дзеянняў, якія не маюць права выконваць упаўнаважаныя адказныя асобы мясцовых органаў улады. Гэта датычыцца, найперш за ўсё, дакументаў, прызначаных для дзеяння за межамі Рэспублікі Беларусь.
Калі натарыус выязджае ў аграгарадок, гэта вельмі зручна грамадзянам, асабліва пры афармленні іх правоў на спадчыну альбо пры адчужэнні нерухомай маёмасці: першы раз яны звяртаюцца да натарыуса за зборам дакументаў па заяўнаму прынцыпу “адно акно”, другі раз – прыходзяць атрымліваць пасведчанне аб праве на спадчыну альбо заключаць дагавор.
Варта адзначыць, што афармленне дакументаў у дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадку не ўплывае на памер спаганяемай пры правядзенні натарыяльных дзеянняў дзяржаўнай пошліны і тарыфаў за аказанне дадатковых платных паслуг, інакш кажучы, атрыманне прававых паслуг не ў памяшканні дзяржаўнай натарыяльнай канторы, а ў аграгарадку, не ёсць падстава, каб плаціць указаныя плацяжы ў павышаным памеры.
Добра наладжаная работа дзяржнаткантор па арганізацыі пастаяннага выезду ў замацаваны аграгарадок, узаемадзеянне з райвыканкамам, мясцовымі органамі ўлады, на тэрыторыі якіх знахо­дзяцца аграгарадкі, дазваляюць максімальна рэалізоўваць усім жадаючым свае правы і законныя інтарэсы шляхам атрымання якаснай юрыдычнай дапамогі.
Святлана КОНЮХ, дзяржаўны натарыус.

Добавить комментарий


также читайте biceps-ua.com

Супер камагра

biceps-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!