“АДПУСЦІЦЬ МЯНЕ НЕ ХОЧА ПРАЦА МАЯ…”

Пра фельчара Хаціслаў­скай урачэбнай амбулаторыі з багатым 42-гадовым медыцынскім стажам Веру Іванаўну Пішчык можна пісаць нарысы і кнігі. Нездарма яна сама жартуе: “Вось пайду на пенсію, буду мемуары пісаць. Колькі ўсяго было ў маёй рабоце – і прыемнага, і не вельмі, але такога дарагога і жыццёвага…”
Хаця Вера Іванаўна па ўзросту даўно на пенсіі ўжо, але ж усё яшчэ на пасту і днём, і ў начы, у выхадныя, і нават калі ў чарговым адпачынку. Глядзела ў вочы гэтай жанчыны і чытала яе думкі: ёй хочацца, каб людзі не хварэлі, каб усё ў іх было добра. За гэта яна перажывае найбольш. Вера Іванаўна расказвала, як, а было гэта ў 1985 годзе, выратоўвала маленькае дзіця,  якое прывезлі на ФАП, як выклікала “хуткую” і, каб хутчэй было, завярнула маленькае цельца ў коўдру, выбегла з ім насустрач “хуткай” на цэнтральную вуліцу Хаціслава, і як не ўдалося ў райбальніцы ўжо выратаваць маленькае жыццё, і як ад горычы праплакала да паўночы…
Працы ў фельчара вельмі шмат, таму, напэўна, яна не можа адпусціць вопытнага спецыяліста на адпачынак. Мяркуйце самі: амбулаторыя абслугоўвае 2200 чалавек, з якіх 1400 – хаціславяне. Адных дзяцей да года, а такім – асобая ўвага – 32. На ўліку – 11 цяжарных.
Вера Іванаўна трывала прапісалася ў Хаціславе. Яна добра ведае кожную сям’ю, кожнага дарослага і маленькага жыхара вёскі. Ёй давяраюць ва ўсім: і ў медыцынскіх, і ў жыццёвых сітуацыях. Бо і па жыцці яна актыўны чалавек: удзельнічае ў рабоце розных камісій пры сельвыканкаме, не лічыцца са сваім уласным часам. А яшчэ вельмі прывязана да ўнукаў, якія з горада часта прыязджаюць. Да іх у яе любоў асобая, мудрая і чыстая.
НА ЗДЫМКУ: фельчар Хаціслаўскай урачэбнай амбулаторыі Вера ПІШЧЫК.

“АДПУСЦІЦЬ МЯНЕ НЕ ХОЧА ПРАЦА МАЯ…”: 1 комментарий

  • 15.02.2011 в 9:21 дп
    Permalink

    Прекрасный человек, грамотный специалист и женщина которая обладает удивительным чувством юмора.

Добавить комментарий


www.progressive.ua

У нашей фирмы авторитетный сайт на тематику https://avrora-trans.com.
oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!