Важны праект

 

Гледзячы на ўзводзімыя карпусы і на вялікія аб’ёмы будаўнічых работ у кіламетры за Хаціславам (на здымку), можна сказаць, што тут ствараецца цэлы будаўнічы холдзінг, і вёска набывае рысы яшчэ і прамысловага кутка. Тры заводы па выпуску вырабаў з ячэістага бетону, сілікатнай цэглы, вытворчасці нягашанай вапны і тонкадысперснага мелу ўзводзяцца тут. Адзін з іх пачне выпускаць прадукцыю ўжо ў першым паўгоддзі сёлетняга года. Ажыццяўляецца важны для маларыцкага рэгіёна праект. А  пакуль шырокім фронтам ідуць работы, якія выконваюць шматлікія будаўнічыя арганізацыі.
Мясцовая бутэрбродная «Алеся», разлічаная на 80 месцаў, падсілкоўвае рабочых будоўлі гарачымі абедамі. Ды і не толькі яны, а ўсе жадаючыя, як адзначае повар Тамара Куран, могуць тут паабедаць. Меню разнастайнае, на выбар. І якасць прапаноўваемых страў добрая, адзначалі наведвальнікі кропкі грамадскага харчавання.

Добавить комментарий


続きを読みます

avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

доставка воды в Киеве
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!