Спецыяліст са знакам якасці

Уладкавацца на работу ў такі калектыў, як раён электрасетак, а ён заўсёды адрозніваўся сваёй стабільнасцю, кожны лічыць за вялікі гонар. Пашанцавала ў гэтым плане 13 гадоў таму назад і Алегу Новікаву. Ужо ў самы першы дзень работы малады спецыяліст зразумеў, што тут сапраўды няма выпадковых лю­дзей, сюды закрыта дарога абібокам, тут высока цэняць прафесійныя якасці кожнага.
Алег з вялікім стараннем вучыўся азам прафесіі электраманцёра ў старэйшых калег, якіх у брыгадзе было шмат, не саромеўся раіцца з імі, прасіць дапамагчы ці падказаць. У брыгадзе майстра Віктара Клюнчыка, дзе Алег непасрэдна працаваў і якая лічылася адной з лепшых у калектыве, амаль усе былі дружалюбныя, добра разумелі: каб быць сапраўдным спецыялістам, трэба шмат вучыцца і працаваць над сабой.
Цяпер Алега Новікава ўжо самога ставяць у прыклад маладым, бо, як адзначаў начальнік раёна электрасетак Віктар Струнец, — ён надзейны,  добра ведае сваю справу.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: электраманцёр раёна электрасетак Алег Новікаў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


131.techno-centre.niko.ua

monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!