У чым шчасце Марыны Пракапені з Маларыты?

— Наша мама самая прыгожая і добрая на свеце, — гавораць наперабой,  абдымаючы і цалуючы сваю матулю,  чатыры дзяўчынкі-шчабятушкі.

Гледзячы на гэтую маладую, прыгожую і надзвычай далікатную жанчыну,  нават не верыш, што яна шматдзетная матуля, якая нарадзіла чатырох дзяўчатак. Знаёмцеся: Марына Пракапеня з Маларыты (на здымку). Не толькі цудоўная матуля,  але і клапатлівая жонка,  вельмі абаяльная жан­чына, якая, нягле­дзячы на пастаянную занятасць,  знаходзіць  і для сябе вольную хвілінку. Марына займаецца аквааэробікай і ёгай,  вядзе дзіцячы царкоўны хор,  што пры Мікалаеўскім храме. А зусім нядаўна,  на святкаванні Дня горада,  збылася адна з запаветных  мар жанчыны – яна скокнула з парашутам.

Падрабязнасці ў свежым нумары «Голаса часу» за 14 кастрычніка. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий