Из сквера пропали фигуры? Не стоит волноваться!

Куды зніклі скульптуры?

Гэтае пытанне задаюць жыхары Маларыты наконт 7 драўляных скульптур з дубу, якія з’явіліся ў скверы на перасячэнні вуліц Савецкая і Несенюка райцэнтра пасля правядзення XIV абласнога пленэру разьбяроў манументальнай скульптуры. За адказам мы звярнуліся ў Маларыцкую ЖКГ.

-Скульптуры перавезены  ў ангар, дзе на працягу тыдня яны павінны падсохнуць, — тлумачыць Вольга Ніканчук, майстар участка добраўпарадкавання. – Затым скульптуры будуць прапітаны спецыяльнымі сумясямі, а яшчэ праз тыдзень – пакрыты лакам. Пры спрыяльным надвор’і Маларыцкая ЖКГ будзе праводзіць разбіўку сквера: выкладваць тратуарнай пліткай дарожкі, пракладваць неабходныя камунікацыі… Як усё будзе зроблена, скульптуры вернуцца ў сквер і ўпрыгожаць горад.

                                                                                                  Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

там
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!